Перайсці да зместу

Марына Валер’еўна Вежнавец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Марына Вежнавец)
Марына Вежнавец
Марына Вежнавец у балеце «Шахеразада»
Марына Вежнавец у балеце «Шахеразада»
Род дзейнасці Балерына
Дата нараджэння 4 кастрычніка 1978
Месца нараджэння Мінск
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Бацька Валерый Вежнавец
Маці Галіна Вежнавец (Жукава)
Муж Юрый Кавалёў
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
Сайт belarusopera.by/veduschi…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марына Валер'еўна Вежнавец (нар. 4 кастрычніка 1978, Мінск, Беларусь) — балерына, вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі. Заслужаная артыстка Беларусі (2014).

У дзяцінстве займалася мастацкай гімнастыкай, мае званне кандыдат у майстра спорту. Пазней Марына Вежнавец захапілася балетам і паступіла ў Беларускі дзяржаўны харэаграфічны каледж. Да 8 класа сумяшчала заняткі ў абедзвюх сферах, пасля зрабіла выбар у карысць балета.

У 1997 годзе скончыла каледж (клас народнай артысткі Беларусі Ірыны Савельевай) і была прынята ў трупу Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі. Танцавала на яго сцэне ў 1997—2008 гадах. Першай партыяй Марыны стала партыя Кітры ў спектаклі «Дон Кіхот». Рэпетытытарам Марыны Вежновец стала народная артыстка Беларусі Людміла Бржазоўская.

У 2008—2009 гадах з’яўлялася салісткай трупы Санкт-Пецярбургскага тэатра балета Канстанціна (SPBT) і выступала з ім у Парыжы на прэстыжнай сцэне Тэатра Елисейских Палей, у Лондане (Лонданскі Калізей), у Іспаніі. Падчас працы ў тэатры яе яе рэпетытарам была народная артыстка Расіі Любоў Кунакова (у мінулым зорка Марыінскага тэатра).

З 2009 года зноў у трупе Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі. Адначасова вучыцца ў Ваганаўскай акадэміі балета Санкт-Пецярбурга на аддзяленні педагогікі харэаграфіі.

У красавіку 2011 года ў тэатры прайшоў творчы вечар Марыны Вежнавец і яе партнёра Юрыя Кавалёва.

Рэпертуар Марыны Вежнавец

[правіць | правіць зыходнік]
  • «Бахчысарайскі фантан» (Зарэма),
  • «Баядэрка» (Нікія і Гамзаці),
  • «Балеро» (Дзяўчына),
  • «Дон Кіхот» (Кітры, Дульцынэя і Мэрсэдэс),
  • «Жызель» (Жызель і Мірта),
  • «Кармэн-сюіта» (Кармэн),
  • «Карміна Бурана» (Блудніца),
  • «Карсар» (Медора),
  • «Лебядзінае возера» (Адэта — Адылія),
  • «Макбет» (Лэдзі Макбет),
  • «Спячая прыгажуня» (Аўрора і Фея бэзу),
  • «Рагнеда» (Рагнеда і Ганна Багранародная),
  • «Шехеразада» (Забеіда),
  • «Шчаўкунок» (персідскі танец),
  • «Эсмеральда» (Эсмеральда).

Вобраз у мастацтве

[правіць | правіць зыходнік]

У 2013 годзе мастачка Аксана Аракчэева напісала партэт Марыны Вежнавец да юбілейнага сезону Вялікага тэатра, у рамках цыклу партрэтаў вядучых салістаў беларускага балета. Партрэтныя накіды Марыны Вежновец мастачка рабіла ў Нясвіжы, дзе ў той час танчыла балерына[1]. Балерына прадстаўлена ў вобразе дзяўчыны з балета «Балеро»[2][3].

Зноскі

  1. Григорян А. Счастье быть вместе(руск.) // Во славу Родины : газета. — Мн.: Мінабароны РБ, 5 жніўня 2017. Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2018.
  2. А. Иванюшко. Балет маслом (руск.)(недаступная спасылка). Минский курьер (24 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2018. Праверана 13 сакавіка 2018.
  3. Аскеро В.. Оксана Аракчеева: «Гордость нашей семьи – быть разными» (руск.). Журнал «Город женщин» (25 мая 2017). Праверана 13 сакавіка 2018.