Марыя Адэльбарг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марыя Адэльбарг
Род дзейнасці мастак па тэкстылі, Q51190474?
Дата нараджэння 6 снежня 1849(1849-12-06)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 красавіка 1940(1940-04-23)[1][4][…] (90 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Bror Jacob Adelborg[d][1][2][…]
Маці Hedvig af Uhr[d]
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марыя Адэльбарг (швед. Maria Adelborg, поўнае імя Maria Eleonora Amalia Adelborg; 6 снежня 1849 — 23 красавіка 1940) — шведская мастачка па тэкстылю.

Унесла значны ўклад у шведскае тэкстыльнае мастацтва, выконвала дэкаратыўныя ўпрыгажэнні для царкоўных і свецкіх мэтаў у сярэднявечным і старажытным скандынаўскім стылі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 6 снежня 1849 года ў Карлскруне ў сям’і ваеннага і мастака Брора Адэльбарга і яго жонкі Хедвіг Катарыны (Hedvig Catharina, 1820—1903); сёстры Атылія Адэльбарг і Гертруда Адэльбарг.

З 1886 па 1899 год Марыя працавала ў Стакгольме ў краме з назвай «Шведская мастацкая выстава» у Сельмы Гёбель, а ў 1900—1907 гадах працавала ў асацыяцыі Сяброў рукадзелля (Handarbetets vänner). У 1889 годзе здзейсніла навучальныя паездкі ў Нідэрланды і Францыю, у 1895 годзе — у Англію.

Сярод яе выбітных прац — дыван у капліцы Біргіта ў Рыме і казулы для стакгольмскай царквы Сафіі. У 1894 годзе за свае працы была ўдастоена прыза Сафі Адлерспарэ.

У 1907 годзе Марыя Адэльбарг сышла з асацыяцыі Сяброў рукадзелля і разам са сваімі сёстрамі жыла ў Гагнефе, дзе памёрла 23 красавіка 1940 гады.

Зноскі

  1. а б в г д E A Maria Adelborg — 1917.
  2. а б Karlskrona amiralitetsförsamlings kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker. Huvudserien, SE/LLA/13200/C I a/12 (1833-1856), bildid: C0057757_00430 Праверана 1 красавіка 2018.
  3. Adelborg, Eleonora Amalia Maria, f. 1849 i Karlskrona Blekinge län, Mönsterriterska // Swedish Census 1910Riksarkivet. Праверана 1 красавіка 2018.
  4. Svenskt kvinnobiografiskt lexikonGöteborgs universitet, 2018. — ISBN 978-91-639-7594-3 — ISSN 2003-0088
  5. Eleonora Amalia Maria Adelborg 1849-12-06 — 1940-04-23 Textilkonstnär // (unspecified title) Праверана 1 красавіка 2018.
  6. LIBRIS — 2017. Праверана 24 жніўня 2018.