Перайсці да зместу

Марыя Сямёнаўна Маскова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марыя Сямёнаўна Маскова
Дата нараджэння 1892
Месца нараджэння
Дата смерці 1958
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, педыятр, ваенны ўрач, медыцынскі адміністратар, выкладчыца ўніверсітэта
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат медыцынскіх навук (1941)
Альма-матар
Узнагароды
Заслужаны ўрач Беларускай ССР

Марыя Сямёнаўна Маскова (1892—1958) — беларуская ўрач-педыятр, арганізатар аховы здароўя. Кандыдат медыцынскіх навук (1941). Заслужаны ўрач Беларускай ССР (1948)[1].

Скончыла медыцынскі факультэт 2-га Маскоўскага ўніверсітэта (1920). Працавала ў ваенных шпіталях Смаленска і Віцебска (1920—1921), урачом на фабрыках «Дзвіна» і «Сцяг індустрыялізацыі» (Віцебск, 1922—1934), адначасова ўрачом дзіцячай кансультацыі і сакратаром Віцебскага аддзялення Беларускага інстытута аховы мацярынства і маленства (1932—1934), ардынатарам дзіцячай клінікі, асістэнтам кафедры дзіцячых хвароб Віцебскага медыцынскага інстытута (1935—1941), асістэнтам дзіцячай клінікі Башкірскага медыцынскага інстытута і Уфімскага філіяла Першага Маскоўскага медыцынскага інстытута (1941—1944) 1944—1958), адначасова асістэнтам кафедры педыятрыі Віцебскага медыцынскага інстытута (да 1951). З 1958 — у Маскве[1].

Зноскі

  • Витебский друг детей : сборник статей / [под ред. М. С. Московой и др.]. — Витебск, 1926.
  • Москова Мария Семеновна // Гордость здравоохранения Витебщины : биографиический справочник / Н. И. Степаненко, Ю. Н.. Степаненко. — Витебск, 2009. — С. 45—46.
  • Заслужаны ўрач Беларускай ССР // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.].— Мінск, 1971. — Т. 4. — С. 519—520. — У змесце: Маскова М. С.
  • Москова Мария Семеновна // Организаторы здравоохранения Республики Беларусь. — Минск, 2002. — С. 179—180 : фото. — Информация: биография не представлена.