Марыя ды Лурдыш Пінтасілгу
Марыя ды Лурдыш Пінтасілгу | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
парт.: Maria de Lourdes Pintasilgo | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Carlos Mota Pinto[d] | ||||||
Пераемнік | Francisco de Sá Carneiro[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
18 студзеня 1930[1][2] |
||||||
Смерць |
10 ліпеня 2004[3][1][…] (74 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, інжынерка | ||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марыя ды Лурдыш Руйву да Сілва дэ Матуш Пінтасілгу (парт.: Maria de Lourdes Ruivo da Silva de Matos Pintasilgo, 18 студзеня 1930, Абрантыш — 10 ліпеня 2004, Лісабон) — партугальскі інжынер-хімік і палітычны дзеяч. 8-ы Прэм’ер-міністр Партугаліі пасля Рэвалюцыі гваздзікоў — з 1 жніўня 1979 па 3 студзеня 1980 года.
Увайшла ў гісторыю Партугаліі як першая і адзіная жанчына-прэм’ер, а таксама другая жанчына-прэм’ер у Еўропе пасля Маргарэт Тэтчэр.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Яшчэ ў раннім узросце яна выяўляла незвычайныя здольнасці — ва ўзросце сямі гадоў яе аддалі ў прэстыжны лісабонскі Ліцэй імя Фэліпэ дэ Ланкаштрэ. Там яна атрымала сярэднюю адукацыю, таксама выявіўшы сябе ў моладзевым руху Mocidade Portuguesa, заснаваным дыктатарам Салазарам. Падчас вучобы ў Вышэйшым тэхнічным інстытуце ў Лісабоне, далучылася да жаночага аддзялення моладзевай арганізацыі каталіцкай універсітэцкай моладзі пры Каталіцкім універсітэце Партугаліі.
У 1953 годзе, ва ўзросце 23 гадоў, скончыла Вышэйшы тэхнічны інстытут Лісабонскага ўніверсітэта, атрымаўшы спецыяльнасць інжынера-хіміка. Працягнула адукацыю пасля дыплома, выйграўшы стыпендыю ў рамках нацыянальнай праграмы па ядзернай энергіі. Пасля завяршэння вучобы пачала працаваць на адной з найбуйнейшых партугальскіх кампаній, звязанай з вытворчасцю цэменту (парт. Companhia União Fabril, CUF), зрабіўшы хуткую прафесійную кар’еру: з 1954 года займала пасаду старшага інжынера аддзела даследаванняў і праектаў, пасля стала дырэктарам праекта — пасада, на якой яна прабыла 7 гадоў да сыходу з кампаніі ў 1960 годзе.
Пінтасілга была цесна звязана з Рымска-каталіцкай царквой. У 1952—1956 гадах яна была старшынёй жаночага аддзялення моладзевай арганізацыі каталіцкай універсітэцкай моладзі, пазней, у 1956—1958 гадах, — кіраўніком Pax Romanaruen (Міжнародны моладзевы рух студэнтаў-каталікоў).
Паміж 1965 і 1974 гадамі працавала ў Карпаратыўнай палаце Нацыянальнай Асамблеі. Уваходзіла ў склад 2-га і 4-га часовых урадаў пасля Рэвалюцыі гваздзікоў як міністр сацыяльнай абароны.
На пасаду прэм’ер-міністра была прызначаная прэзідэнтам Рамалью Эанішам 1 жніўня 1979 года, на замену папярэдніку Карлушу Мота Пінту. За час свайго прэм’ерства (1979—1980) зрабіла важныя рэформы, якія датычацца агульнага сацыяльнага страхавання, а таксама ў галіне аховы здароўя, адукацыі, законаў аб працы. Пазней была паслом у ЮНЕСКА і дэпутатам ад Сацыялістычнай партыі ў Еўрапейскім парламенце ў 1987—1989 гадах.
Была таксама беспартыйным кандыдатам (першай жанчынай у Партугаліі) на пасаду прэзідэнта Рэспублікі падчас прэзідэнцкіх выбараў 1986 года, прайшоўшы першы тур (набрала толькі 7,38 % галасоў). У тым жа годзе заснаваў так званы Рух за паглыбленне дэмакратыі (парт. Movimento para o Aprofundamento da Democracia).
Апублікавала некалькі прац, якія тычацца ролі каталіцкай царквы ў грамадстве, а таксама ролі жанчын у палітычным і грамадскім жыцці.
Памерла ў сваім доме ў Лісабоне раніцай 10 ліпеня 2004 года ад сардэчнай недастатковасці.
Зноскі
- ↑ а б Maria de Lourdes Ruivo da Silva Pintasilgo // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Maria de Lourdes Pintasilgo // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://web.archive.org/web/20051123163657/http://www.theaustralian.news.com.au:80/common/story_page/0,5744,10105801%255E1702,00.html
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Марыя ды Лурдыш Пінтасілгу
- Дэпутаты Еўрапарламента
- Нарадзіліся 18 студзеня
- Нарадзіліся ў 1930 годзе
- Нарадзіліся ў акрузе Сантарэн
- Памерлі 10 ліпеня
- Памерлі ў 2004 годзе
- Памерлі ў Лісабоне
- Пахаваныя ў Лісабоне
- Кавалеры Вялікага крыжа партугальскага ордэна Свабоды
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Інфанта дона Энрыке
- Асобы
- Нарадзіліся ў Абрантышы