Масавае забойства ў Іванькаве
| Масавае забойства ў Іванькаве | |
|---|---|
| Месца нападу |
|
| Мэта нападу | сяляне |
| Дата |
26 ліпеня 1925 |
| Спосаб нападу | расстрэл |
| Зброя | паляўнічая стрэльба |
| Загінулыя | 11 |
| Параненыя | 9 |
| Тэрарысты | Рыгор Грачоў |
26 ліпеня 1925 года ў вёсцы Іванькава (Судзіслаўскі раён, Кастрамскі павет, Кастрамская губерня, РСФСР) мясцовы жыхар Рыгор Цімафеевіч Грачоў (руск.: Григорий Тимофеевич Грачёв), засмучаны даўнім канфліктам з іншымі сялянамі, забіў з паляўнічай стрэльбы 11 чалавек, яшчэ 8 параніў.
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года савецкая ўлада апублікавала Дэкрэт аб зямлі, які скасоўваў прыватную ўласнасць і пераразмяркоўваў зямлю паміж сялянамі[1].
У працэсе пераразмеркавання жыхар Іванькава Рыгор Грачоў не змог атрымаць жаданы ўчастак зямлі[2][3], прайграўшы суд суседзям, з якімі і дагэтуль меў складаныя адносіны. Мяркуючы, што не атрымаў належнай долі, ён пачаў планаваць помсту[4][5]. Раней Грачова ўжо абвінавачвалі ў забойстве, але апраўдалі[3].
Прадаўшы ўсю сваю маёмасць і адправіўшы жонку да сваякоў[4], 26 ліпеня 1925 года Грачоў падпаліў хаты сваіх суседзяў. Гаспадары ў той момант працавалі ў полі[5]. Калі сяляне вярнуліся гасіць пажары, мужчына распачаў страляніну, забіў 11 чалавек і параніў 8[2]. Стралок таксама атакаваў пажарных, якія прыбылі з суседняга горада[6]. Потым ён забіў 8—12 коней. Да канца расправы 13 з 14 двароў у Іванькаве былі спалены дашчэнту[7].
Пасля нападу Грачоў уцёк з месца здарэння[6], але пазней арыштаваны міліцыяй. Суд прызнаў, што ён дзейнічаў у свядомым стане і прысудзіў да 20 гадоў пазбаўлення волі. З-за памылкі чыноўнікаў мужчына выйшаў на волю ўсяго праз 10 гадоў[3]. Далейшы яго лёс невядомы[2][8].
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Siegelbaum, Lewis. First Bolshevik Decrees (англ.)(недаступная спасылка). Seventeen Moments in Soviet History (17 чэрвеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 27 снежня 2023. Праверана 22 ліпеня 2023.
- 1 2 3 Николаева, Зинаида (2020-04-29). Дело Грачева. Один против всех, все против одного [Grachev's case. One against all, all against one]. Проза.ру(руск.). Праверана 2023-08-19.
- 1 2 3 Лаговский, Александр (2015). Дело Грачёва [Grachev's Case]. «ВСЁ БЫЛО ИМЕННО ТАК…»: Книга воспоминаний о Костроме и костромичах ХХ века ["EVERYTHING WAS JUST LIKE THAT...": A book of memoirs about Kostroma and Kostromians of the twentieth century] (PDF)(руск.). Kostroma: Линия График Кострома. pp. 169–183. Архівавана з арыгінала (PDF) 17 мая 2024. Праверана 20 снежня 2023 – via Соборная библиотека.
- 1 2 Foreign News: Revenge. TIME [амерыканская англійская]. 1925-08-17. ISSN 0040-781X. Праверана 2021-06-25.
- 1 2 Farmer Slays 17 Neighbors - Village Burned Down By Crazed Peasant. The Toledo News-Bee [амерыканская англійская]. Vol. 50, no. 193. United Press. 1925-08-19. p. 17. Праверана 2021-06-25 – via Google News Archive.
- 1 2 Peasant Fires Village. Western Mail [аўстралійская англійская]. Vol. 40, no. 2073. Western Australia. 1925-10-22. p. 20. Праверана 2023-05-27 – via Trove.
- ↑ Incendiaire et criminel [Incendiary and criminal]. Gazette de Laussane [швейцарская французская]. Vol. 128, no. 217. 1925-08-07. p. 4. Праверана 2021-06-25 – via Le Temps.
- ↑ Евгеньев, Сергей (2014-07-29). Губерния и война [The province and the war]. Информационного агентства МАНГАЗЕЯ. Праверана 2023-08-19.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]