Масавае забойства ў пачатковай школе «Роб»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Масавае забойства ў пачатковай школе «Роб»
Месца нападу Ювалдэ (штат Тэхас, ЗША)
Дата 24 мая 2022
Спосаб нападу расстрэл
Зброя паўаўтаматычная вінтоўка AR-15
Загінулыя 22
Параненыя 18 (17 навучэнцаў і супрацоўнікаў школы, а таксама бабуля налётчыка)
Колькасць тэрарыстаў 1

Масавае забойства ў пачатковай школе «Роб» горада Ювалдэ (штат Тэхас, ЗША) здзейснена 24 мая 2022 года.

18-гадовы Сальвадор Арланда Рамас (англ.: Salvador Rolando Ramos, нар. 16 мая 2004), які дзейнічаў у адзіночку, адкрыў агонь у навучальнай установе, забарыкадаваўся ў будынку, а пазней быў забіты супрацоўнікамі праваахоўных органаў[1][2][3]. Перад нападам на школу Рамас параніў сваю 66-гадовую бабулю[4]. Губернатар Тэхаса Грэг Эбат паведаміў, што ў выніку нападу загінуў 21 чалавек, у тым ліку 19 дзяцей і двое дарослых[4]. Яшчэ 17 чалавек былі паранены.

Гэта самае масавае забойства ў школах ЗША са снежня 2012 года, калі ў пачатковай школе ў Сэндзі-Хук было забіта 27 чалавек.

27 мая стала вядома, што ананім ахвяраваў каля 175 тыс. долараў, цалкам пакрыўшы выдаткі на пахаванне ахвяр масавай стральбы[5].

Масавае забойства ў Ювалдэ прывяло да чарговай актывізацыі дыскусіі ў ЗША аб абарачэнні агнястрэльнай зброі. Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн і віцэ-прэзідэнт Камала Харыс зрабілі заявы па гэтым пытанні праз некалькі гадзін пасля трагедыі ў Тэхасе[6].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі