Камала Харыс
Камала Дэйві Харыс (англ.: Kamala Devi Harris; нар. 20 кастрычніка 1964, Окленд, Каліфорнія) — амерыканскі юрыст і палітычны дзеяч, які прадстаўляе Дэмакратычную партыю. Сенатар ЗША ад Каліфорніі з 2017 года; да гэтага — генеральны пракурор Каліфорніі (з 2011 па 2017 гады), і акруговы пракурор Сан-Францыска (з 2004 да 2011 года), віцэ-прэзідэнт ЗША з 20 студзеня 2021 года.
Камала Харыс удзельнічала ў прэзідэнцкіх выбарах у Злучаных Штатах у 2020 годзе, балатуючыся на атрыманне прэзідэнцкай намінацыі ад Дэмакратычнай партыі; непрацяглы час была сярод лідараў дэмакратычных праймерыз, аднак у канцы 2019 года зняла сваю кандыдатуру і ўрэшце падтрымала пераможцу праймерыз Джозефа Байдэна. Кандыдат у віцэ-прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі, стала першай у гісторыі жанчынай афраамерыканскага і азіяцкага паходжання, якая стала кандыдатам у віцэ-прэзідэнты ЗША. 10 снежна 2020 абраны прэзідэнт ЗША Джозеф Байдэн і яго напарніца па перадвыбарнай гонцы Камала Харыс названы ўладальнікамі звання «Чалавек года» па версіі часопіса «Time».
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Bell A. Encyclopædia Britannica — Encyclopædia Britannica, Inc., 1768. Праверана 17 жніўня 2020.
- ↑ Kamala Harris // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Бібліятэка Кангрэса — 1800. Праверана 15 жніўня 2020.
- ↑ Kamala Harris // GeneaStar
- ↑ Martichoux A. https://abc7news.com/who-is-kamala-harris-california-senator-bay-area-prosecutor/6365951/ — KGO-TV, 2020. Праверана 23 жніўня 2020.
- ↑ State File Number 64-295984 , Local Registration District and Certificate Number 6015 15318 // (unspecified title)
- ↑ 7,0 7,1 Tolan C. How Kamala Harris’ immigrant parents shaped her life — and her political outlook // The Mercury News — San Jose: Bay Area News Group, 2019. — ISSN 0747-2099
- ↑ Siders D. Kamala Harris married in Santa Barbara ceremony — Sacramento: 2014. — ISSN 0890-5738; 2688-898X Праверана 12 жніўня 2020.
- ↑ https://cbc.house.gov/membership/
- ↑ 10,0 10,1 Biographical Directory of the United States Congress
- ↑ 11,0 11,1 11,2 11,3 Харыс К. Senate Biography of Kamala D. Harris — Сенат ЗША.