Масалембу

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Масалембу
індан. Kepulauan Mesalembu
Востраў Масалембу
Востраў Масалембу
Характарыстыкі
Колькасць астравоў
Найбуйнейшы востраўМасалембу 
Агульная плошча40,7 км²
Насельніцтва21 705 чал. (2010)
Шчыльнасць насельніцтва533,29 чал./км²
Размяшчэнне
5°04′02″ пд. ш. 114°35′55,30″ у. д.HGЯO
АрхіпелагЗондскія астравы
АкваторыяЯванскае мора
Краіна
Масалембу (Інданезія)
Масалембу
Масалембу
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы


Масалембу (індан.: Kepulauan Mesalembu) — архіпелаг у Яванскім моры. Уваходзіць у склад інданезійскай правінцыі Усходняя Ява. Плошча — 40,7 км². Насельніцтва (2010 г.) — 21 705 чал.

Архіпелаг Масалембу месціцца ў 261 км на паўночны захад ад Сурабаі, адміністрацыйнага цэнтра Усходняй Явы. Складаецца з 3 нізкіх каралавых астравоў, што месцяцца на платформе вулканічнага паходжання:

  • Масалембу (27,73 км²)
  • Масакамбінг (3,18 км²)
  • Керамаян (9,79 км²)

Клімат экватарыяльны, вызначаны сезоннымі мусонамі. Сярэднегадавая тэмпература трымаецца каля +25°C.

Астравы вядомы белымі пясчанымі пляжамі, зараснікамі манграў, какосавымі гаямі. На востраве Масалембу захаваўся рэдкі від какаду.

Архіпелаг населены мадурцамі, бугамі, мандарцамі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]