Маскарпонэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Маскарпонэ
Mascarpone
Тырамісу, дэсерт з маскарпонэ
Краіна паходжання Сцяг Італіі Італія
Горад, рэгіён Ламбардыя і інш.
Малако каровіна ці малако буйваліц (сліўкі)
Тэкстура крэмападобны

Маскарпонэ (італ.: Mascarpone) — італьянскі вяршковы сыр. Паходзіць з рэгіёну Ламбардыя. Лічыцца, што ўпершыню яго пачалі рабіць у вобласці паміж мястэчкамі Лодзі і Абіятэграса да паўднёвым захадзе ад Мілана ў канцы XVI — пачатку XVII стагоддзяў. Часта выкарыстоўваецца ў прыгатаванні тварожнікаў і іншых дэсертаў.

Пры вытворчасці маскарпонэ вяршкі тлустасцю 25 % падаграваюць на вадзяной лазні да 75-90 ° C і пры мяшанні дадаюць вінную кіслату (традыцыйны спосаб), лімонны сок або белы вінны воцат, каб пачаўся працэс каагуляцыі (згортвання) малочнага бялку. Пасля непрацяглага нагрэву для завяршэння каагуляцыі прадукт астуджаюць і падвяргаюць для выдалення сыроваткі самапрэсаванню ў палатняных мяшках, падвешаных у прахалодным месцы. З прычыны непрымянення для згортвання малочнакіслых культур (заквасак) і ферментаў назва «сыр» можа быць выкарыстана ў адносінах да яго з вялікай доляй умоўнасці.

Маскарпонэ ўтрымоўвае ў сухім астатку каля 75 % тлушчу, мае крэмпадобную кансістэнцыю, таму ідэальна падыходзіць для дэсертаў. Найбольш вядомы дэсерт, падрыхтаваны на аснове маскарпонэ, — тырамісу. Часам сыр выкарыстоўваецца замест масла для бутэрбродаў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]