Маскоўскі драматычны тэатр імя А. С. Пушкіна
Выгляд
| Маскоўскі драматычны тэатр імя А. С. Пушкіна | |
|---|---|
| | |
| Заснаваны | 1950 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | |
| Мастацкі кіраўнік | Evgenij Pisarev[d] |
| Сайт | teatrpushkin.ru |
Маскоўскі драматычны тэатр імя А. С. Пушкіна — драматычны тэатр, размешчаны на Цвярскім бульвары ў Маскве. Быў заснаваны ў 1950 годзе. Займае будынак закрытага падчас барацьбы з касмапалітызмам (1949) Камернага тэатра Аляксандра Таірава, частка трупы якога таксама перайшла ў МДТ. Першым галоўным рэжысёрам тэатра стаў народны артыст СССР, тройчы лаўрэат Сталінскай прэміі Васіль Ванін. Тэатр размешчаны ў асабняку XVIII стагоддзя. З чэрвеня 2010 года мастацкім кіраўніком з’яўляецца заслужаны артыст Расіі Яўген Пісараў.
