Маскоўскі фарштат

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Маскоўскі фарштат (Маскоўскае прадмесце, лат.: Maskavas forštate, ад ням.: Vorstadt — прадмесце) — гістарычны раён Рыгі, які ўваходзіць у склад Латгальскага прадмесця.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Маскоўскі фарштат вядомы з пачатку XVII стагоддзя як раён, дзе сяліліся пераважна рускія купцы і рамеснікі. Першапачаткова складаўся з драўляных дамоў, якія спальваліся і руйнаваліся кожны раз, калі вораг падыходзіў да горада.

У першай палове XIX стагоддзя культурныя традыцыі рускіх купцоў пачалі развівацца больш інтэнсіўна па меры росту фінансавага дабрабыту яго жыхароў. На развіццё раёна таксама паўплывалаімкненне насельніцтва Маскоўскага фарштата да мецэнацтва, што спрыяла культурнаму развіццю прадмесця. У выніку высокай актыўнасці ахвярадаўцаў будаваліся богадагодныя ўстановы, новыя будынкі цэркваў, ствараліся дэкаратыўныя збудаванні.

Пасля таго як Латвійская ССР ў 1941 годзе была занята германскай арміяй і быў створаны Рэйхскамісарыят Остланд, яго адміністрацыя прыняла рашэнне аб стварэнні Рыжскага гета. Яно размяшчалася на тэрыторыі, якая ўваходзіла ў склад Маскоўскага прадмесця. Межамі гета былі вызначаны наступныя вуліцы: вуліца Маскоўская — вуліца Віцебская (Ерсікас) — вуліца Яўрэйская (Эбру) — вуліца Лікснас — вуліца Лаувас — вуліца Ліел Калне — вуліца Кіеўскаяй (Каталікі) — вуліца Крустпілскай — вуліца Лачплеш.

Вядомыя жыхары[правіць | правіць зыходнік]

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]