Перайсці да зместу

Мастацкі павільён «Цвета Зузарыч»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мастацкі павільён «Цвета Зузарыч»

Мастацкі павільён «Цвета Зузарыч» (сербск.: Павиљон Цвијета Зузорић) — мастацкая галерэя ў Бялградзе, размешчана ў парку Калемегдан.

Пабудаваны ў 1928 годзе Бялградскім таварыствам аматараў мастацтваў па праекце архітэктара Браніслава Коіча (сербск.: Бранислав Којић). Мае выставачныя і канцэртную залы. Да Другой сусветнай вайны гэта была адзіная выставачная галерэя ў Бялградзе, дзе праходзілі ўсе выстаўкі мясцовага і замежнага мастацтва.

У 1973 годзе галерэі прысвоены статус помніка культуры.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]