Перайсці да зместу

Матс Траат

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Матс Траат
эст.: Mats Traat
Род дзейнасці паэт, literary translator, пісьменнік
Дата нараджэння 23 лістапада 1936(1936-11-23)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 чэрвеня 2022(2022-06-27)[2] (85 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Ордэн Белай Зоркі 4-га класа

Заслужаны пісьменнік Эстонскай ССР[d] (1977)

літаратурная прэмія Эдуарда Вільдэ[d] (1971)

Prize of Soviet Estonia[d] (1972)

літаратурная прэмія Фрыдэберта Тугласа[d] (1975)

Літаратурная прэмія Эстонскай ССР імя Юхана Смуула[d]

A. H. Tammsaare Literary Award[d] (1983)

паэтычная прэмія Юхана Лійва[d] (1992)

літаратурная прэмія Вірумаа[d] (1992)

Q12363799? (1994)

літаратурная прэмія Фрыдэберта Тугласа[d] (1996)

Corn Crake Cultural Award[d] (2000)

літаратурная прэмія Фрыдэберта Тугласа[d] (2002)

Yearly prize of the Endowment of Literature by the Cultural Endowment of Estonia[d] (2006)

National Identity Award[d] (2010)

Jaan Kross literary award[d] (2011)

літаратурная прэмія Эдуарда Вільдэ[d] (2011)

Cultural Endowment of Estonia life award in literature[d] (2017)

Gustav Suits Poetry Award[d] (2021)

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Матс Траат (эст.: Mats Traat; 23 лістапада 1936, в. Арула, Валгамаа — 28 чэрвеня 2022) — эстонскі пісьменнік, паэт, драматург, сцэнарыст, перакладчык. Заслужаны пісьменнік Эстонскай ССР (1977).

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і на невялікім хутары. Працаваў у сельскай гаспадарцы, на трактарных станцыях. У 1957 годзе скончыў тэхнікум сельскагаспадарчага машынабудавання, у 1964 — маскоўскі Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага, у 1969 годзе — Вышэйшыя курсы сцэнарыстаў і рэжысёраў. У 1965—1968 гг. працаваў рэдактарам студыі «Талінфільм».

З 1970 года поўнасцю прысвяціў сябе літаратурнай творчасці.

Памёр 28 чэрвеня 2022 года на 86-м годзе жыцця.

Дэбютаваў у 1958 годзе ў эстонскай прэсе. Першы зборнік вершаў «Kandilised laulud» надрукаваў у 1962 годзе, першапачаткова пісаў у асноўным вершы, пазней, у 1970-х гадах, у яго творчасці пачала дамінаваць проза. Паводле яго сцэнарыя ў 1990 годзе быў зняты мастацкі фільм «Восень».

Адзін з самых актыўных празаікаў Эстоніі. Асноўныя тэмы твораў — маральная сувязь чалавека з зямлёй, гісторыі з сучаснасцю, сацыяльныя канфлікты, трансфармацыя лёсаў жыхароў эстонскай вёскі ў гісторыі чалавецтва.

  1. Mats Traat // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Suri Mats Traat