Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага
Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага | |
---|---|
Заснаваны | 1933 |
Рэктар | Aleksey Varlamov[d] |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Узнагароды | |
Сайт | litinstitut.ru |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага — вышэйшая навучальная ўстанова гуманітарнага профілю ў Маскве. Навучанне праводзіцца на двух факультэтах (вочным і завочным). На вочным факультэце навучанне вядзецца па праграмах «бакалаўрыят» (4 гады), «спецыяліст» (5 гадоў), «магістр» (2 гады, толькі пасля бакалаўрыяту) па дзвюх спецыяльнасцях (літаратурная творчасць і пераклад мастацкай літаратуры). На завочным факультэце навучанне ажыццяўляецца толькі па праграме падрыхтоўкі спецыялістаў (6 гадоў навучання) і толькі па спецыяльнасці «літаратурная творчасць». Аддзяленне мастацкага перакладу рыхтуе перакладчыкаў мастацкай літаратуры з англійскай, французскай, нямецкай, італьянскай і карэйскай моў. Таксама пры інстытуце дзейнічаюць аспірантура і дактарантура (спецыяльнасці: «тэорыя літаратуры», «руская мова», «руская літаратура»).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Літаратурны інстытут заснаваны ў 1933 годзе па ініцыятыве Максіма Горкага як Вячэрні працоўны літаратурны ўніверсітэт (пастанова Прэзідыума ЦВК СССР ад 17 верасня 1932 года). З 1936 года — сучасная назва. З 1942 года ў інстытуце існуюць вочная і завочная формы навучання. З 1953 года пры інстытуце дзейнічаюць Вышэйшыя літаратурныя курсы. У 1983 г. інстытут узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў. З 1992 года знаходзіцца ў падпарадкаванні Міністэрства адукацыі і навукі Расійскай федэрацыі.
Інстытут размешчаны ў былой гарадской сядзібе, помніку архітэктуры XVIII стагоддзя (у гэтым доме ў 1812 нарадзіўся А. І. Герцэн).
Выпускнікі з Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]- Кацярына Ааро
- Валянцін Акудовіч
- Яраслава Ананка
- Алесь Бажко (завочна)
- Раіса Баравікова
- Георгій Валкавыцкі
- Таццяна Дашкевіч
- Леанід Дранько-Майсюк
- Анатоль Дзялендзік
- Хведар Жычка
- Ала Кабаковіч
- Віктар Казько
- Алесь Савіцкі
- Браніслаў Спрынчан (1959, завочна)
- Міхась Стрыгалёў
- Аляксандр Міхайлавіч Стрыгалёў
- Мікола Федзюковіч
- Любоў Філімонава
- Марыя Філіповіч (завочна)
- Алесь Шашкоў
- Віктар Шніп
Іншыя выпускнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Візма Бэлшавіца, латвійская паэтэса
- Іван Міхайлавіч Гогалеў, якуцкі пісьменнік
- Бапба Гоклен, туркменскі паэт
- Фазіль Іскандэр, абхазскі пісьменнік
- Ліна Кастэнка, украінская пісьменніца
- Пётр Кошаль, расійскі пісьменнік, перакладчык
- Канстанцін Сіманаў, савецкі пісьменнік
- Намбарын Энхбаяр
- Святлана Яўсеева, руская паэтэса, перакладчык
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Они учились в Литинституте: Материалы к биобиблиографическому справочнику студентов дневного и заочного отделения и слушателей Высших курсов Литературного института им. А. М. Горького. 1933—2006 / Редактор-составитель Б. Л. Тихоненко. — М.: Литературный институт имени А. М. Горького, 2006.