Мафальда Савойская
Выгляд
| Мафальда Савойская | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Пераемнік | Дульса Арагонская[d] | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне | 1125 | ||||||
| Смерць |
мерк. 3 снежня 1158[1] |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Род | Савойскі дом[4] | ||||||
| Бацька | Амадэй III[d][2][5] | ||||||
| Маці | Мацільда Альбонская[d][5] | ||||||
| Муж | Афонсу I Вялікі[6][2] | ||||||
| Дзеці | Мафальда Партугальская[d], Урака Партугальская[d], Саншу I, Тэрэза Партугальская[d], Санша I Партугальская[d] і João Afonso[d] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | хрысціянства | ||||||
Мафа́льда (Маці́льда) Саво́йская (парт.: Mafalda de Saboia, 1125 — 4 лістапада 1157) — першая каралева Партугаліі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Была дачкой графа Савойскага Амадэя III. У 1146 выйшла замуж за першага караля Партугаліі Альфонса I. Мела двор у Канавезешы. Нарадзіла семярых дзяцей, памерла параўнальна маладой (па некаторых даных, была забіта мужам з рэўнасці). Пахавана ў манастыры св. Крыжа ў Каімбры.
Дзеці
[правіць | правіць зыходнік]- Энрыке (1147—1157) — інфант-спадчыннік, памёр у дзяцінстве.
- Мафальда (1149—1160) — была заручана з Альфонсам II Арагонскім, памерла ў дзяцінстве.
- Урака (1151—1188) — каралева Леонская, жонка Фердынанда II
- Саншу I (1154—1211) — кароль Партугаліі.
- Жуан (1156) — памёр нованароджаным.
- Тэрэза (Мацільда, 1157—1218) — жонка Філіпа, графа Фландрскага і Эда III, герцага Бургундскага.
- Санша (1153—1159) — памерла ў маленстве.
Партрэты і надмагілле
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ https://estudogeral.uc.pt/bitstream/10316/29591/1/Portugal%20e%20o%20Piemonte.pdf — С. 29. Праверана 2021.
- ↑ а б в г Cawley C. Medieval Lands: A prosopography of medieval European noble and royal families
- ↑ https://estudogeral.uc.pt/bitstream/10316/29591/1/Portugal%20e%20o%20Piemonte.pdf — С. 29.
- ↑ https://estudogeral.uc.pt/bitstream/10316/29591/1/Portugal%20e%20o%20Piemonte.pdf
- ↑ а б https://estudogeral.uc.pt/bitstream/10316/29591/1/Portugal%20e%20o%20Piemonte.pdf — С. 21.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.