Перайсці да зместу

Саншу I

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Саншу I Засяляцель
Sancho I o Povoador
Сцяг2-і кароль Партугаліі
6 снежня 1185 — 26 сакавіка 1212
Каранацыя 9 снежня 1185
Папярэднік Афонсу I
Пераемнік Афонсу II

Нараджэнне 11 лістапада 1154(1154-11-11)[1]
Смерць 26 сакавіка 1211(1211-03-26) (56 гадоў) ці 26 сакавіка 1212(1212-03-26)[2] (57 гадоў)
Месца пахавання
Род Бургундская дынастыя
Бацька Афонсу I Вялікі
Маці Мафальда Савойская
Жонка Дульса Арагонская[d][3]
Дзеці Theresa of Portugal[d], Sancha of Portugal[d], Афонсу II, Peter of Portugal[d], Ferdinand of Portugal[d], Branca of Portugal[d], Берэнгарыя Партугальская[d], Мафальда Іспанская[d], Constance of Portugal I[d], Raymond of Portugal[d], Rodrigo Sanches of Portugal[d], Gil Sanches of Portugal[d], Teresa Sanches of Portugal[d], Pedro Moniz[d], Martim Sanches[d], Constança Sanches[d] і Urraca Sanches of Portugal[d]
Веравызнанне хрысціянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Саншу I Партугальскі (11 лістапада 1154, Каімбра — 26 сакавіка 1212, там жа), вядомы як Засяляцель (парт.: Sancho I o Povoador) — другі кароль Партугаліі. Саншу атрымаў у спадчыну прастол ад бацькі ў 1185 годзе.

Сын Афонсу I Заваёўніка і яго жонкі Мафальды Савойскай.

У 1170 годзе Саншу быў пасвячоны ў рыцары сваім бацькам, каралём Афонсу I, і з таго часу стаў яго правай рукой у адміністрацыйных і ў ваенных справах. У той час незалежнасць Партугаліі (абвешчаная ў 1139 годзе) не была трывала ўстоянай. Каралі Леона і Кастыліі спрабавалі анексаваць краіну, і Каталіцкая царква не спяшалася са сваім блаславеннем і адабрэннем дзяржавы. Партугалія ўступіла ў саюз з каралеўствам Арагон і разам яны ваявалі з Леонам і Кастыліяй. Каб умацаваць саюз, прынц Саншу Партугальскі жаніўся ў 1174 годзе на прынцэсе Дульсе Берэнгер, малодшай сястры караля Альфонса II Арагонскага. Арагон стаў такім чынам першым Пірэнейскім каралеўствам, якія прызналі незалежнасць Партугаліі.

Са смерцю Афонсу I у 1185 годзе Саншу I стаў другім каралём Партугаліі. Каімбра была цэнтрам яго каралеўства; Саншу спыніў войны з суседзямі за кантроль над галісійскімі памежнымі тэрыторыямі. Замест гэтага ён звярнуў усе сілы на поўдзень, супраць Маўрытанскіх абшчын. Першапачаткова ён змог прасунуцца далёка, заняўшы Алгарві і Алентэжу, але ў 1190 годзе вымушаны быў адступіць. З дапамогай крыжакоў ён захапіў Сілвеш у 1191 годзе. Саншу загадаў умацаваць горад і пабудаваў крэпасць, якая з’яўляецца сёння важным помнікам партугальскай і сусветнай культурнай спадчыны.

Аднак ваенную ўвагу неўзабаве зноў прыйшлося звярнуць на поўнач, дзе ўзнікла пагроза партугальскім межам з боку Леона і Кастыліі. Сілвеш зноў быў здадзены Маўрам.

Саншу I надаваў шмат увагі адміністрацыйнай арганізацыі новага каралеўства. Ён акумуляваў дзяржаўную казну, падтрымліваў новыя рамёствы і сярэдні клас камерсантаў. Больш таго, ён стварыў некалькі новых гарадоў і паселішчаў і шмат зрабіў для засялення аддаленых земляў у паўночных хрысціянскіх абласцях Партугаліі пераважна фламандцамі і бургундцамі — завошта і атрымаў сваю гістарычную мянушку — Засяляльнік.

Кароль таксама быў вядомы сваёй любоўю да навукі і літаратуры. Саншу I напісаў некалькі кніг паэм і накіроўваў партугальскіх юнакоў за кошт казны навучацца ў еўрапейскія ўніверсітэты.

Нашчадкі Саншу I

[правіць | правіць зыходнік]
  • Ад жонкі, Дульсінеі Берэнгер, прынцэсы Арагона (1152—1198)
    • Тэрэза, прынцэса Партугаліі (1176—1250), выйшла замуж за караля Альфонса IX Кастыльскага
    • Санша, прынцэса Партугаліі (1180—1229), абатыса Ларвау
    • Раймунду (1180—1189)
    • Констанса, прынцэса Партугаліі (1182—1202)
    • Афонсу II, кароль Партугаліі (1185—1233)
    • Педру, прынц Партугаліі (1187—1258), граф Балеарскіх астравоў, жыў у Леоне, жаніўся на Аўрэмбіі Арменжэл, графіні Уржэл
    • Фернанду, прынц Партугаліі (1188—1223), жыў у Францыі, жаніўся на Жанне Фландрскай (1200—1244)
    • Энрыке, прынц Партугаліі (1189)
    • Бранка, прынцэса Партугаліі, лэдзі Гвадалахары (каля 1192—1240)
    • Берэнгарыя, прынцэса Партугаліі (1194—1221), выйшла замуж за дацкага караля Вальдэмара II
    • Мафальда, прынцэса Партугаліі (каля 1200—1257), выйшла замуж за караля Генрыха I Кастыльскага

Пабочныя дзеці (уключаючы, але не абмяжоўваючы!)

    • Генрых, граф Трастамара
    • Жыл Саншэс

Зноскі

  1. а б в Deutsche Nationalbibliothek Record #1011398133 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.
  2. Find a Grave — 1996. Праверана 30 жніўня 2019.
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.