Мафія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Ма́фія (італ.: mafia) — арганізаваная крымінальная злачынная група, таемнае злачыннае аб’яднанне, што дзеіць спосабам гвалта, забойстваў і шантажа. Першапачаткова тэрмін ужываўся ў адносінах да арганізацыі Коза Ностра (італ.: cosa nostra — наша справа). Узнікла ў 1670 годзе[1] на востраве Сіцылія (Іспанская імперыя, цяпер Італія) ў якасці зладжанай самаабароны мясцовага насельніцтва. У 20 ст. засяродзіла ў сваіх руках гульнёвыя дамы, наркагандаль і прастутуцыю ды пранікла ў дзяржаўнае кіраваньне Італіі і ЗША. Захоўвае ўстойлівасць і ўнутраную згуртаванасць праз прытрымліванне родаплемянных звычаяў[2].

Зноскі

  1. Сьвятлана Барысенка. Арганізаваная злачыннасьць цікавіцца «жывымі каштоўнасьцямі» : газета. — 4 сакавіка 2011. — № 42 (26906). — С. 1-2. — ISSN 1990-763x.
  2. Мафія // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2000. — Т. 10. — С. 222. — 544 с. — ISBN 985-11-0169-9.

Cпасылкі[правіць | правіць зыходнік]