Махамед Ірфаан Алі
Махамед Ірфаан Алі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
англ.: Mohamed Irfaan Ali | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
25 красавіка 1980 (43 гады) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | дзяржаўны служачы, палітык | ||||||
![]() |
Махамед Ірфаан Алі (англ.: Mohamed Irfaan Ali; нар. 25 красавіка 1980, Леанора, Гаяна) — палітычны дзеяч Гаяны[1]. Член нацыянальнай Асамблея, былы міністр жыллёвага будаўніцтва. Стаў прэзідэнтам краіны ад Народнай прагрэсіўнай партыі па выніках усеагульных выбарах 2 сакавіка 2020 года[2].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў мусульманскай індагаянскай сям’і ў Леанора, вёсцы на заходнім узбярэжжы краіны. Яго бацькі працавалі выкладчыкамі, мае брата. Большую частку сваіх юных гадоў правёў на востраве Легуан, дзе навучаўся ў пачатковай школе. Атрымаў сярэднюю адукацыю ў каледжы Сэнт-Станіслаус ў Джорджтаўне. Мае доктарскую ступень па гарадскім і рэгіянальным планаванні Універсітэта Вест-Індыі[3].
У 2006 годзе стаў членам нацыянальнай асамблеі Гаяны. Пасля быў прызначаны на пасаду міністра жыллёвай і воднай гаспадаркі[4] і міністра індустрыі турызму і гандлю[5]. 19 студзеня 2019 года быў абраны кандыдатам у прэзідэнты ад Народнай прагрэсіўнай партыі, усеагульныя і рэгіянальныя выбары адбыліся 2 сакавіка 2020 года[6][7].
Яму былі прад’яўленыя ў 19 пунктах абвінавачванні ў змове і махлярстве Спецыяльным падраздзяленнем па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю Гаяны (SOCU)[8]. Адвакаты Алі заяўлялі аб незаконнасці гэтых абвінавачванняў і сцвярджалі, што яны насілі палітычны характар і былі «сфабрыкаваныя»[9]. Адразу ж пасля абрання кандыдатам у прэзідэнты, апаненты абвінавацілі яго ў махлярстве: нібыта, каля двух дзесяцігоддзяў таму Алі няправільна падаў адну з сваіх кваліфікацый[10]. У кампаніі за прэзідэнцтва ён падаў праграму, у асноўным на эканамічнай платформе, спасылаючыся на зніжэнне тэмпаў эканамічнага развіцця і рост беспрацоўя пры адміністрацыі[11]. Алі абавязаўся стварыць 50000 новых працоўных месцаў на працягу пяці гадоў[12].
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Hon. Mohamed I. Alli, MP Parliament of Guyana
- ↑ [1]
- ↑ Irfaan Ali awarded Doctorate of Philosophy in Urban and Regional Planning
- ↑ Irfaan Ali sworn in as new Minister of Housing and Water
- ↑ Minister Ali markets Guyana’s tourism in Spain
- ↑ Irfaan Ali is PPP/C presidential candidate Stabroek News
- ↑ Irfaan Ali proposes plan to improve Guyanese lives | INews Guyana , iNews Guyana (24 чэрвеня 2019).
- ↑ News, Stabroek. Irfaan Ali on 19 fraud charges over Pradoville Two (англ.). Stabroek News (29 лістапада 2018).
- ↑ Irfaan Ali on 19 fraud charges over Pradoville Two (англ.). Stabroek News (29 лістапада 2018).
- ↑ Irfaan Ali accused of academic fraud (англ.). Kaieteur News (13 студзеня 2019).
- ↑ PPPC Manifesto 2020 elections .
- ↑ PPPC Manifesto Elections 2020 .
![]() |
Махамед Ірфаан Алі на Вікісховішчы |
---|