Махмуд Газневі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Махмуд Газневі
Фирдуси читает поэму «Шах-Наме» шаху Махмуду Газневи (1913).jpg
 
Дзейнасць: кароль
Веравызнанне: суніты
Нараджэнне: 2 лістапада 971
Смерць: 30 красавіка 1030(1030-04-30) (58 гадоў)
Дынастыя: Газневідская дзяржава[d]
Бацька: Себук-Тэгін[d]
Дзеці: Mas'ud I of Ghazni[d], Мухамад Газневі[d] і Abd al-Rashid ben Mahmud[d]

Махмуд Газневі (узб.: Mahmud Gʻaznaviy; перс.: محمود غزنوی; 2 кастрычніка 971 — 30 красавіка 1030) — эмір і падышах дзяржавы Газневідаў з 998 года. Пры ім дзяржава дасягнула найбольшай магутнасці. Здзейсніў 17 паходаў у Паўночную Індыю. Найбуйнейшы прадстаўнік цюркскай мусульманскай дынастыі Газневідаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з шляхетных гвардзейцаў-гулямаў, якія служылі пры двары Саманідаў. Перайшоў Гіндукуш і пасяліўся ў Газні, дзе абвясціў сябе заснавальнікам новай дынастыі ў 998 годзе. У выніку заваявальных паходаў пад сцягам джыхаду падпарадкаваў сваёй улады Усходні Іран, паўднёвую частку Сярэдняй Азіі, Харэзм. Праславіўся спусташальнымі паходамі на Індыю.

Першае ўварванне ў Індыю распачаў у 1001 годзе, калі супраць яго выступіў лахорскі раджа Джайпал. У бітве пад Пешаварам 28 лістапада 1001 года індыйскае войска было разгромлена, а сам Джайпал скончыў жыццё самагубствам. Пасля гэтага да 1026 года Газневі здзейсніў яшчэ 16 паходаў на Індыю. У выніку гэтых паходаў мусульмане авалодалі багаццямі усяго Джамна-Ганскага міжрэчча, а таксама княства Анхілвара (сучасны Гуджарат). Армія Махмуда Газневі разбурала храмы, захоплівала назапашаныя скарбы, збірала даніну з заваяваных абласцей і сыходзіла назад. Тэрыторыя, якая падвергнулася экспансіі Махмуда Газневі, велізарная — ад Спмнатха на захадзе да Канауджа (на Гангу) на ўсходзе. Канауджская дзяржава ў выніку гэтых нашэсцяў распалася. Аднак непасрэдна ў склад сваёй дзяржавы Газневі ўключыў толькі Пенджаб і Кашмір.

Дзясяткі тысяч захопленых рамеснікаў, пасля дастаўленых у сталіцу Газневідаў — горад Газні — упрыгожылі яго вялікай колькасцю архітэктурных збудаванняў і іншых твораў мастацтва. У часы Газневі шырокае распаўсюджанне атрымаў суфізм.