Маціяс Аляксандэр Кастрэн

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Маціяс Аляксандэр Кастрэн
фінск.: Matthias Alexander Castrén
M A Castrén2.jpg
Дата нараджэння 2 снежня 1813(1813-12-02)
Месца нараджэння Тэрвала
Дата смерці 7 мая 1852(1852-05-07) (38 гадоў)
Месца смерці Хельсінкі
Грамадзянства Вялікае Княства Фінляндскае
Дзеці: Robert Castrén[d]
Род дзейнасці антраполаг, мовазнавец, перакладчык, выкладчык універсітэта, пісьменнік
Навуковая сфера філалогія
Месца працы Хельсінкскі ўніверсітэт
Альма-матар Хельсінкскі ўніверсітэт
Вядомы як даследчык фіна-ўгорскіх і самадыйскіх моў
Commons-logo.svg Маціяс Аляксандэр Кастрэн на Вікісховішчы

Маціяс Аляксандэр Кастрэ́н (фінск.: Matthias Alexander Castrén; 2 снежня 1813, Тэрвала, — 7 мая 1852, Хельсінкі) — фінскі філолаг, даследчык фіна-ўгорскіх і самадыйскіх моў, фінскага і саамскага фальклору; заснавальнік параўнаўчай уралістыкі[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вялікай сям'і, дзе апроч Маціяса было яшчэ 5 дзяцей. Першае імя атрымаў у гонар дзядзькі-пастара, другое — у гонар імператара Аляксандра I. Пасля смерці бацькі сям'я была ў цяжкім фінансавым становішчы, але 16-гадовы Маціяс у 1830 годзе паступіў у Хельсінкскі ўніверсітэт[1]. Катрэн быў удумлівым і троху рассеяным студэнтам, меў не шмат сяброў. У першыя летнія канікулы паехаў з Хельсінкі да маці, даваў прыватныя ўрокі. Ва ўніверсітэце аддаваў перавагу вывучэнню моў, да чаго быў заахвочаны кнігай дацкага мовазнаўца Расмуса Раскі. У 1836 годзе атрымаў ступень кандыдата філасофіі[1]. Яшчэ студэнтам Кастрэн зацікавіўся фінскай мовай і фальклорам[1].

Улетку 1838 года Кастрэн здзейсніў першую навуковую паездку, вывучаў саамскую мову, саамскі фальклор і міфалогію ў фінскай Лапландыі. Сабраныя матэрыялы Кастрэн выкарыстаў для дысертацыі De affinitate declinationum in lingua Fennica, Esthonica et Lapponica(лац.)  («Пра асаблівасці скланення ў фінскай, эстонскай і саамскай мовах»), напісанай у 1839 годзе[1].

У 1839 годзе Кастрэн падарожнічаў па Карэліі, а ў 1841 годзе разам з Эліясам Лёнратам пачаў трохгадовую экспедыцыю па Урале. Перад паездкай выйшаў зроблены Кастрэнам пераклад Калевалы на шведскую мову. Па вяртанні Кастрэн апублікаваў манаграфіі Elementa grammatices Syrjaenae і Elementa grammatices Tscheremissae (абедзве 1844), адпаведна, пра мову комі і марыйскую.

У 1845 годзе Кастрэн абараніў доктарскую дысертацыю, дзе выказаў гіпотэзу пра генетычнае радство ўральскіх і алтайскіх моў. У тым жа годзе выйшаў яго артыкул па-шведску «Пра значэнне націску ў саамскай мове»[1]. У 1845 годзе Кастрэн па даручэнні Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук паехаў у Сібір для далейшага вывучэння тамашніх моў. Падчас гэтай экспедыцыі ён наведаў Табольск, Бярозаў і Абдорск, даследаваў басейны рэк Іртыш, Об і Енісей, праехаў Ачынскую і Мінусінскія стэпы, а таксама Саянскія горы і Прыбайкалле.

З паездкі ў Сібір Кастрэн вярнуўся ў 1849 годзе з падарваным здароўем і матэрыяламі для навуковай працы, яго навуковая спадчына складае 12 тамоў, у т.л. манаграфіі пра хантыйскую мову Versuch einer ostjatischen Sprachlehre (1849) і De affixis personalibus linguarum Altaicarum (1850). З 1851 года Кастрэн быў прафесарам Хельсінскага ўніверсітэта на ўпершыню створанай кафедры фінскай філалогіі і працаваў над слоўнікаў самадыйскіх моў.

Памёр ад сухотаў ў 1852 годзе[1].

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Сын Маціяса Кастрэна — Роберт Кастрэн (1851—1883), вядомы фінскі гісторык і публіцыст, сын Роберта — Гунар Кастрэн[fi] (1878—1959), літаратуразнавец, прафесар Хельсінкскага універсітэта.

Кастрэн і сучаснасць[правіць | правіць зыходнік]

22 снежня 1990 года ў Хельсінкі было заснавана Таварыства Маціяса Аляксандэра Кастрэна, мэтай якога аб'яўлена ўстанаўленне і развіццё сувязяў паміж фінамі і тымі народамі Расіі, якія гавораць на ўральскіх (фіна-угорскіх і самадыйскіх) мовах. Таварыства Кастрэна з'яўляецца грамадскай арганізацыяй, членамі якой могуць быць грамадзяне Фінляндыі, так і іншых краін, а таксама аб'яднанні асоб. Таварыства атрымлівае дзяржаўную фінансавую падтрымку[2][3].

2—4 снежня 2013 года ў Лапландскім універсітэце (Раваніемі, Фінляндыя) адбылася навуковая канферэнцыя «Пазнанне Поўначы — глабальная спадчына М. А. Кастрэна», прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння навукоўца. У праграме канферэнцыі — даклады, прысвечаныя даследаванням Кастрэна і іншых піянераў філалогіі і этнаграфіі, а таксама агляд сучасных даследаванняў у галіне фіна-угразнаўства, культуры, рэлігіі і міфалогіі[4][5].

Публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Кастрен М. А. Путешествие по Лапландии, Северной России и Сибири в 1838—1844, 1845—1849 гг — СПб., 1860.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 Салминен Т., 2004
  2. Общество М. А. Кастрена. helsinki.fi. Архівавана з першакрыніцы 26 лістапада 2013. Праверана 26 лістапада 2013.
  3. Афіцыйны сайт Таварыства Кастрэна (фін.) 
  4. На «кастреновской» конференции в Лапландии расскажут о медвежьих обрядах и французах среди саами. Сайт Інфармацыйнага цэнтру Finugor (25 лістапада 2013). Архівавана з першакрыніцы 26 лістапада 2013. Праверана 26 лістапада 2013.
  5. Konferenssi Matthias Alexander Castrénin kulttuuriperinnöstä (фін.) . Сайт Лапландскага ўніверсітэта (25 лістапада 2013). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2013. Праверана 2 снежня 2013.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]