Маці Божая Адзігітрыя Неўвядальны цвет (Басценавічы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Маці Божая Адзігітрыя Неўвядальны цвет. першая палова XVII стагоддзя
Матэрыял дошка для жывапісу[d]
Тэхніка яечная тэмпера
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
(інв. ДБЖ-86)

Маці Божая Адзігітрыя Неўвядальны цвет — абраз першай паловы XVII стагоддзя са Свята-Успенскай царквы ў в. Басценавічы Мсціслаўскага раёна. Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь[1].

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Маці Божая адлюстравана ў чырвоным мафорыі з буйным раслінным пазалочаным арнаментам на блакітнай падкладцы, зеленавата-блакітным хітоне з вохрыстым арнаментам на гарлавіне, з дзіцем на левай руцэ ў белым хітоне, падпяразаным чырвоным поясам, і ў вохрыстым гімаціі. У левай руцэ яно трымае чырвоную кветку. Маці Божая ў гэтай рэдакцыі намалявана як царыца неба і зямлі, з каронай на галаве. Дзіця таксама з каронай. Фон з пазалочаным раслінным аграфленым арнаментам. Палі блакітныя. Валікі, «Камяні».

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Абраз выяўлены да Вялікай Айчыннай вайны ва Успенскай царкве с. Басценавічы Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці[2].

Ікона раскрыта ў Дзяржаўнай цэнтральнай мастацкай рэстаўрацыйнай майстэрні В. В. Філатавым  (руск.), М. А. Баранавым  (руск.), І. П. Горыным  (руск.) у 1954—1956 гадах (Масква)[2].

Выстаўкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Тэмперны жывапіс Беларусі XV—XVIII стст. Мінск. 1988
  • Мастацтва барока ў Беларусі. Мінск. 1991
  • Мастацтва Беларусі XVI—XIX стст. Знаходкі А. Іпеля (1885—1960). Мінск. 1995
  • Мастацтва Беларусі XVI—XVIII стст. Знаходкі М. М. Шчакаціхіна (1886—1940). Мінск. 1995
  • Мастацтва Магілёўшчыны XVII—XVIII стст. Мінск. 1998
  • Мясцовашанаваныя на Беларусі абразы Божай Маці XIII—XVIII стст. Мінск. 1999—2000
  • Іканапіс і разьба Беларусі XV—XVIII стст. Мінск. 2000

Зноскі

  1. Балыкина Е. Н. ШЕДЕВРЫ ИКОНОПИСИ БЕЛАРУСИ XII—XVIII ВВ. Архівавана 28 лютага 2021. (руск.)
  2. а б Жывапіс барока Беларусі / Аўт.-склад. Н. Ф. Высоцкая. — Мн.: БелЭН; МФКД.2003. — 304 с.:іл. С. 41-42.