Басценавічы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аграгарадок
Басценавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2240
Аўтамабільны код
6
Басценавічы на карце Беларусі ±
Басценавічы (Беларусь)
Басценавічы
Басценавічы (Магілёўская вобласць)
Басценавічы

Басце́навічы[1] (трансліт.: Bascienavičy, руск.: Бастеновичи) — аграгарадок у Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Капачоўскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1777 г. сяло ў Чэрыкаўскай акрузе Магілёўскай губерні, у 1816 г. 33 двары, 166 жыхароў, уласнасць памешчыка. У 1880 г. 46 двароў, 252 жыхары. У 1897 г. 57 двароў, 408 жыхароў, дзейнічала школа граматы, існавала карчма, штогод 20 ліпеня і 15 жніўня праводзіліся таржкі. Насельніцтва апрача зямляробства займалася сталярным і бандарным промыслам. Каля 1880 г. пабудавана царква, якая з'яўляецца помнікам драўлянага дойлідства з элементамі класіцызму. У пачатку 20 ст. дзейнічала школа, у якой у 1905 г. навучалася 45 хлопчыкаў і 10 дзяўчынак. У 1909 г. у вёсцы 66 двароў, 347 жыхароў.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Свята-Пакроўская царква

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]