Маці Божая Жываносная крыніца (Чонкі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Маці Божая Жываносная крыніца.jpg
Маці Божая Жываносная крыніца
Матэрыял дошка для жывапісу[d] і яечная тэмпера[d]
Тэхніка тэмпера
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
(інв. ДБЖ-60)

Маці Божая Жываносная крыніца — абраз XVI стагоддзя, выяўлены ў царкве Макар’еўскага манастыра в. Чонкі Гомельскага раёна[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Кампазіцыя падзяляецца на два ярусы. Знізу вакол шматграннага басейна адлюстраваныя людзі розных слаёў у чырвоным, зялёным, сінім, жоўтым, белым, чорным адзенні, якія прагнуць вылечыцца, ачысціцца[2]. Зверху ў храме на троне сядзіць Маці Божая ў зялёным хітоне, жоўтым мафорыі, з дзіцем у зялёным хітоне, ружовым гімаціі, якая благаслаўляе дзвюма рукамі[2]. За тронам стаяць архангелы Міхаіл і Гаўрыіл з шэрымі і ружовымі крыламі ў чырвоным, зялёным адзенні, з зярцаламі і кіямі ў руках. Злева на фоне пейзажу з ракой — імператар Леў I у чырвонай мантыі паказвае хвораму ў жоўтым адзенні на лекавую крыніцу каля Канстанцінопаля, дзе ў V стагоддзі ім быў пабудаваны храм. У гонар гэтага ў Візантыі адбывалася свята абнаўлення Маці Божай, названай «Жываноснай крыніцай». Палі цёмна-зялёныя[2].

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Абраз выяўлены ў 1918 годзе ў царкве Макар’еўскага манастыра в. Чонкі Гомельскага раёна Гомельскай вобласці[2].

Раскрыты ў Дзяржаўнай цэнтральнай мастацкай рэстаўрацыйнай майстэрні В. В. Філатавым(руск.) бел., А. М. Мішуковай у 1954-57 гадах (Масква)[2].

Зноскі

  1. Балыкина Е. Н. ШЕДЕВРЫ ИКОНОПИСИ БЕЛАРУСИ XII—XVIII ВВ. (руск.) 
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 Жывапіс барока Беларусі / Аўт.-склад. Н. Ф. Высоцкая. — Мн.: БелЭН; МФКД.2003. — 304 с.:іл. С. 28-29.