Маша і Мядзведзь
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Маша і Мядзведзь | |
---|---|
Тып | animated television series[d] |
Жанр | дзіцячы тэлевізійны серыял[d] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Стваральнік | Алег Генадзевіч Кузаўкоў[d] |
Сцэнарыст | |
Ролі агучвалі | Alina Kukushkina[d], Elsie Fisher[d] і Boris Kutnevich[d] |
Кампазітар | |
Студыя | Animaccord[d] |
Краіна | |
Тэлеканал | Расія-1 |
IMDb | ID 1884856 |
mashabear.ru (руск.) |
«Маша і Мядзведзь» (руск.: «Маша и Медведь») — папулярны расійскі мультыплікацыйны серыял. Створаны студыяй Анімакорд з дапамогай трохмернай графікі. Прэм'ера адбылася 7 студзеня 2009 года.
Ідэя праекта прыдуманая аніматарам Алегам Кузаўкавым 1996 года. Ён убачыў на пляжы дзяўчынку, паводзінамі падобную на героя мультфільма Машу. Таксама Кузаўкоў натхняўся мультсерыялам «Том і Джэры». Ідэя сюжэта базуецца на аднайменнай рускай народнай казцы «Маша і Мядзведзь».
У 2011 годзе выйшаў першы спін-оф пад назваю «Машыны казкі», які складаецца з 26 серыяй па матывам рускіх народных казак. У 2014 годзе выйшаў другі спін-оф пад назваю «Машыны страшылкі».
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Дзяўчынка Маша выпадкова аказваецца ў доме Мядзведзя, што жыве ў лесе. Яна ўчыняе там беспарадак, Мядзведзь ад гэтага ў роспачы. Ён спрабуе пазбавіцца ад непажаданай госці і адвозіць яе далей ад дома. Уначы ён пачынае хвалявацца за дзяўчынку і адпраўляецца на яе пошукі. Не знайшоўшы яе, Мядзведзь сумны вяртаецца дадому і знаходзіць там Машу. З гэтага моманту Маша і Мядзведзь — лепшыя сябры. Маша часта наведвае Мядзведзя, а той спрабуе яе выхоўваць.
З трэцяга сезона Маша падрастае і становіцца трохі больш адказнай. Цяпер яна радзей бывае ў Мядзведзя і больш займаецца сваімі справамі дома. Жыхары лесу і без яе пачынаюць сваволіць і трапляць у розныя непрыемнасці, а Маша дапамагае ім выблытацца.
Дыстрыбуцыя
[правіць | правіць зыходнік]Мультфільм «Маша і Мядзведзь» транслюецца на тэлеканалах Вялікабрытаніі, Германіі, Францыі, Італіі, Швейцарыі, Іспаніі, Канадзе, краінах Лацінскай Амерыкі і Сярэдняга Усходу.
З 2015 года серыял існуе ў фармаце інтэрактыўнага паўнаметражнага анімацыйнага фільма, дзе героі ўзаемадзейнічаюць з гледачамі.
Галоўныя героі
[правіць | правіць зыходнік]- Маша (Марычка) — маленькая несуцішная дзяўчынка. Сяброўка Мядзведзя. Школьніца. Непаслухмяная, гарэзная. Любіць лядзяшы, прысмакі, гуляць з узнагародамі і кубкамі Мядзведзя, гуляць мячыкам, скакаць у вядры, глядзець мультфільмы, задаваць пытанні, расказваць казкі.
- Мядзведзь — лепшы сябар Машы, званы ёю «Мішам», «Мішкай». Працавіты. Не размаўляе, былы цыркач, пенсіянер. Закаханы ў Мядзведзіцу. Пастаянна пакутуе ад Машыных свавольстваў.
Другарадныя персанажы
[правіць | правіць зыходнік]- Мядзведзіца — любімая Мядзведзя і другі жаночы персанаж.
- Заяц — сябар Машы і Мядзведзя. Часта пакутуе ад Машыных свавольстваў. Часам разам з Мядзведзем калупаецца ў агародзе, але часцей за ўсё адтуль крадзе моркву.
- Ваўкі — пацешныя персанажы, часцей пакутуюць ад Машы, чым выходзяць пераможцамі.
- Белка — На хуліганствы Машы адказвае, кідаючы сасновымі шышкамі.
- Вожык — Вельмі рэдка ўдзельнічае ў выхадках Машы, не любіць, калі Маша псуе яго грыбы і ягады.
- Панда — пляменнік Мядзведзя. Супернік Машы.
- Хатнія жывёлы — Казёл, Куры, Певень, Свіння і Сабака, якія жывуць у двары дома Машы і хаваюцца ад яе ўсюды. Куры і певень сустракаюцца толькі ў сюжэце «Першая сустрэча». Адзіная жывёла, не баіцца Машы, — Свіння на імя Роза.
- Тыгр — стары таварыш Мядзведзя па цырку.
- Пінгвіненак — прыёмны сын Мядзведзя. Быў падкінуты яму ў выглядзе яйка і пазней выхаваны Машай і Мядзведзем, а затым адпраўлены дадому ў Антарктыду на самалёце.
- Дзед Мароз — маленькі дзядок, ростам ледзь вышэй Машы.
- Гімалайскі мядзведзь — рашучы, удачлівы, фізічна развіты, сапраўдны мачо.
- Пчолы — злыя і агрэсіўныя. У серыі «Фатаграфія 9 на 12» прадстаўлены вельмі пацешнымі.
- Даша — сястра Машы. З’яўляецца ў серыі «Двое на аднаго».
- Дзяўчынка-чукча — дакладная копія Машы. Адрозніваецца ад яе чорнымі валасамі. Жыве на Паўночным полюсе.