Том і Джэры
Том і Джэры | |
---|---|
| |
Тып | медыяфраншыза[d] і animated short film series[d] |
Жанр | камедыя |
Рэжысёр | |
Кампазітар | |
Студыя | Metro-Goldwyn-Mayer |
Краіна | |
Тэлеканал | Cartoon Network[d] |
Том і Джэры (англ.: Tom and Jerry) — серыя каротка- і поўнаметражных мультфільмаў студый Metro-Goldwyn-Mayer, Rembrandt Films, Sib Tower 12 Productions, Hanna-Barbera і Warner Bros. Распавядае пра супрацьстаянне ката Тома і мышаня Джэры. Першы мультсерыял зняты ў 1940—1958 гадах. Уільямам Ханнай і Джозефам Барберай на студыі Metro-Goldwyn-Mayer (116 серый). Серыял атрымаў агулам 7 узнагарод Оскар і 13 намінацый у катэгорыі «найлепшы анімацыйны фільм». Аднак серыі часта крытыкавалі за празмерную жорсткасць і гвалт, а таксама за элементы расізму.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У 1961—1962 гадах чэхаславацкая студыя Rembrandt Films стварыла працяг з 13-ці эпізодаў, якія з-за невысокіх бюджэтаў і з-за сваёй мастацкай спецыфічнасці не спадабаліся большасці фанатаў і крытыкаў.
З 1975 года Уільям Ханна і Джозеф Барбера пачынаюць анімацыйны тэлесерыял «Шоу Тома і Джэры» (агулам знята 16 эпізодаў), дзе героі ўжо не варагуюць, а сябруюць.
У 1990—2000 гадах студыі Metro-Goldwyn-Mayer і Warner Bros ствараюць шэраг поўнаметражных мультфільмаў пра прыгоды Тома і Джэры. Паводле мультсерыялу неаднаразова выдаваліся серыі коміксаў і камп’ютарных гульняў.
Фільмы[правіць | правіць зыходнік]
- Том і Джэры: Фільм (1992)
- Том і Джэры (2021)
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ fernsehserien.de Праверана 7 чэрвеня 2020.