Машынабудаўнічы факультэт ГДТУ імя П. В. Сухога
Выгляд
| Машынабудаўнічы факультэт | |
|---|---|
| Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога | |
| | |
| Заснаваны | 1973 |
| Дэкан | Марына Рыгораўна Гегедэш |
| Адрас | Гомель, пр-т Кастрычніка, 48 |
| msf.gstu.by | |
Машынабудаўнічы факультэт (МФ ГДТУ імя П. В. Сухога) — адзін з факультэтаў Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1973 годзе ў выніку рэарганізацыі Гомельскага агульнатэхнічнага факультэта Беларускага політэхнічнага інстытута ў Гомельскі філіял Беларускага політэхнічнага інстытута створаны машынабудаўнічы факультэт.
Склад факультэта
[правіць | правіць зыходнік]Факультэт мае ў сваім складзе наступныя кафедры:
- Нафтагазараспрацоўка і гідрапнеўмааўтаматыка
- Металарэзныя станкі і прылады
- Тэхналогія машынабудавання
- Механіка
Дэканы
[правіць | правіць зыходнік]- Р. І. Вечар (1973—1977)[1];
- Віктар Рыгоравіч Караткевіч (1977—1980)[1];
- В. Ф. Анікін (1980—1981)[1];
- Антон Паўлавіч Акуліч (1981—1990)[1];
- А. Т. Бельскі (1990—2011)[1];
- Рыгор Валянцінавіч Пятрышын (2011—2024)[2];
- Марына Рыгораўна Гегедэш (з 2 сакавіка 2024)[3].