Перайсці да зместу

Праспект Кастрычніка (Гомель)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кастрычніка
Праспект
Гомель
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Гомельская вобласць
Горад Гомель
Раён Савецкі
Гістарычны раён Давыдаўка, Падгорная, Сонечны
Працягласць
  • 2 960 ± 1 м
Тралейбусныя маршруты 2, 6, 8, 11, 12, 14, 24, 27
Аўтобусныя маршруты 20, 26, 42, 42а, 52, 62, 63
Ранейшыя назвы Быхаўская (часткова)
Паштовы індэкс 246000, 246012, 246029, 246036 і 246046
на Яндэкс.Картах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Праспект Кастрычніка — праспект у паўднёва-заходняй частцы Гомеля (Савецкі раён). Частка Быхаўскай вуліцы, у 1977 годзе перайменаваная ў адзначэнне 60-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года. Пачынаецца ад скрыжавання Быхаўскай вуліцы з вуліцай Багдана Хмяльніцкага, канчаецца на падыходзе да Медгарадка.

На месцы сучаснага праспекта Кастрычніка раней размяшчаліся:

Таму забудова будучага праспекта была сядзібнай 1-2-павярховай. Сучасны выгляд вуліцы пачаў фармавацца ў 1960-1980-я гады.

З 1968 года пачалася інтэнсіўная забудова будучага праспекта 5-ціпавярховымі жылымі дамамі, а ў пачатку-сярэдзіне 1970-х гадоў яшчэ і 9-ціпавярховымі дамамі.

Да канца 1980-х гадоў вуліца заканчвалася ў месцы цяперашняга скрыжавання з вуліцай Студэнцкай.

У пачатку-сярэдзіне 1990-х гадоў вядзецца забудова мікрараёна № 51, і частка жылых дамоў будуецца на цотным баку праспекта Кастрычніка (паміж Студэнцкім праездам і вуліцай Косарава).

У 2007 годзе ў склад Гомеля ўключылі вёску Давыдаўку, цэнтральная вуліца якой «падоўжыла» праспект да Аб’язной дарогі.

Праспект Кастрычніка 46 (сярэдзіна 2010-х)
  • Дзіцячыя сады № 29, № 99
  • Маторарамонтны завод,
  • Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога,
  • Міжнародны інстытут працоўных і сацыяльных адносін
  • Хіміка-тэхналагічны каледж
  • Сярэдняя школа № 61 (пр-т Кастрычніка 70)
  • Сярэдняя школа № 69 (пр-т Кастрычніка 72)
  • аптэка № 192 (пр-т Кастрычніка 87а),
  • 2 аддзялення і філіял аддзялення сувязі,
  • лазня,
  • хімчыстка,
  • кнігарня
  • і іншае.
Бібліятэка і галоўны корпус Беларускага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта спажывецкай кааперацыі

Перасякае вуліцы

[правіць | правіць зыходнік]
Праспект Кастрычніка 28Б

Згодна з Генеральным планам развіцця Гомеля, у перспектыве на цотным баку вуліцы, у раёне скрыжавання з вуліцай Косарава, плануюць знос сядзібнай забудовы і будаўніцтва некалькіх 9-ці павярховых дамоў, будаўніцтва першых дамоў пачалося ў 2024 годзе. Наступным этапам будзе знос індывідуальнай сядзібнай забудовы паміж інтэрнатам Кааператыўнага ўніверсітэта і вуліцай Студэнцкай, першы дом пабудаваны на пустцы ў пачатку 2020-х.

  1. Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  • Гомель. Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелСЭ, 1991. — 527 с.