Энергетычны факультэт ГДТУ імя П. В. Сухога

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Энергетычны факультэт
Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога
Заснаваны 1973
Дэкан Дзмітрый Рыгоравіч Кроль
Адрас Гомель, пр-т Кастрычніка, 48
ef.gstu.by

Энергетычны факультэт (ЭФ ГДТУ імя П. В. Сухога) — адзін з факультэтаў Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Створаны 1 студзеня 1973 года ў выніку рэарганізацыі Гомельскага агульнатэхнічнага факультэта Беларускага політэхнічнага інстытута ў Гомельскі філіял Беларускага політэхнічнага інстытута як энергетычны факультэт (рашэнне Міністэрства вышэйшай і сярэдняй адукацыі БССР ад 28 ліпеня 1972). З лютага 1984 года — электратэхнічны факультэт. З верасня 1987 года — факультэт аўтаматыкі і электрамеханікі (ФАЭМ). 7 красавіка 1999 года ФАЭМ падзелены на 2 факультэты: энергетычны (ЭФ) і факультэт аўтаматызаваных і інфармацыйных сістэм (ФАІС).

Спецыяльнасці[правіць | правіць зыходнік]

  • 1 — 43 01 03 Электразабеспячэнне (па галінах)
  • 1 — 43 01 05 Прамысловая цеплаэнергетыка
  • 1 — 43 01 07 Тэхнічная эксплуатацыя энергаабсталявання арганізацый
  • 1 — 53 01 05 Аўтаматызаваныя электрапрывады

Склад факультэта[правіць | правіць зыходнік]

Факультэт мае ў сваім складзе наступныя кафедры:

  • Аўтаматызаваны электрапрывад
  • Беларуская і замежныя мовы
  • Прамысловая цеплаэнергетыка і экалогія
  • Фізіка і электратэхніка
  • Электразабеспячэнне

Дэканы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]