Маю Ласіла

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Маю ЛАСІЛА (Maiju Lassila, сапр. Алгат Унтала (Algot Untola), пры нар. Ціецявяйнен (Tietäväinen); 28 лістапада 1868, Тохмаярві, Карэлія21 мая 1918) — фінскі пісьменнік.

Скончыў настаўніцкую семінарыю ў Сартавала. У 1898—1904 жыў у Пецярбургу.

У аўтабіяграфічных раманах «Хархама» і «Мартва» (абодва 1909) элементы рэалізму пераплятаюцца з містыкай. Вядомасць прынеслі сатырычна-гумарыстычныя аповесці «Па запалкі» (1910), «Бацька і сын» (1914), «Ад вялікага розуму» (1915), «Басяк з таго свету» (1916), п'есы «Калі любяць удаўцы» (1911), «Малады млынар» (1912), «Вечны рухавік» (апубл. 1962).

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

  • Басяк з таго свету; Ад вялікага розуму: Аповесці: З фін. / Пер. У. Арлоў, Я. Лапатка. - Мн.: Маст. літ., 1990. - 341 с. – (Бібліятэка замежнай прозы).