Маўрыкій (востраў)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Маўрыкій
Mauritius Island topographic map-be.svg
20°17′ пд. ш. 57°33′ у. д.HGЯO
АкваторыяІндыйскі акіян
Маўрыкій (востраў) (Індыйскі акіян)
Маўрыкій
Маўрыкій
Плошча1 865 км²
Фатаграфія вострава з космасу
Фатаграфія вострава з космасу

Маўрыкій — востраў у заходняй частцы Індыйскага акіяна. Асноўная частка Рэспублікі Маўрыкій.

Востраў Маўрыкій уваходзіць у склад Маскарэнскіх астравоў. Тэрыторыя вострава складае 1865 км².

Востраў Маўрыкій быў адкрыты ў X стагоддзі арабамі і атрымаў назву Дына Аробі. Напачатку XVI стагоддзя на ім высадзіліся партугальцы і назвалі яго Сішна, па імі аднаго з партугальскіх караблёў. У 1598 годзе была пачата яго каланізацыя галандцамі. Востраў атрымаў назву па лацінскай форме імя Морыца Аранскага.

Вялікую частку вострава займае амаль плоскае ўзвышша. Найвышэйшы пункт — гара Пітон (826 м).

Клімат трапічны марскі. Сярэднямесячная тэмпература лютага складае +23 градусу Цэльсія, жніўня — +19 градусаў Цэльсія. Сярэднегадовая колькасць ападкаў размеркавана нераўнамерна — ад 1 500 (у горных раёнах) да 5 000 (на прыбярэжных раўнінах).

Каля трэці тэрыторыі вострава займаюць трапічныя лясы. Маецца разнастайная фаўна, у тым ліку эндэмічныя віды (мурашка Proceratium avium і іншыя).