Мегрынская ГЭС

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мегрынская ГЭС
Краіна  Арменія,  Іран
Месцазнаходжанне
Рака Аракс
Каскад Араксінскі
Статус будуецца
Гады ўводу агрэгатаў 2017
Асноўныя характарыстыкі
Разнавіднасць электрастанцыі дэрывацыйная
Электрычная магутнасць, МВт 130 (100?)
Асноўныя збудаванні
Вышыня плаціны, м 40
Даўжыня плаціны, м 100
Шлюз не
На карце
Мегрынская ГЭС (Арменія)
Мегрынская ГЭС
Мегрынская ГЭС

Мегрынская ГЭС (таксама вядомая як Аракская ГЭС) — ГЭС, якая будуецца, на рацэ Аракс, блізу горада Мегры на мяжы Арменіі і Ірана. Будаванне пачата 8 лістапада 2012 года, тэрмін здачы — 2017 год. ГЭС будзе выпрацоўваць штогод 793 млн кВтч электраэнергіі. Разліковая магутнасць Мегрынскай ГЭС павінна скласці 130 МВт[1].

Агадана, што на Араксе будзе пабудаваны каскад з дзвюх дэрывацыйных ГЭС, пры гэтым Мегрынская ГЭС будзе размешчана ў Арменіі, а другая (Карачыларская) — у Іране. Кошт праекта будавання ГЭС на армянскім боку ацэньваецца ў 323 млн долараў.

Гісторыя праекта[правіць | правіць зыходнік]

Міжурадавыя пагадненні пра будаванне станцыі былі падпісаны ў 2007 і 2008 гадах[2]. 14 красавіка 2009 года падчас візіту прэзідэнта Арменіі Сержа Саргсяна ў Іран быў падпісаны мемарандум пра паразуменне адносна схемы фінансавання будавання Мегрынскай ГЭС. Патрэбнае фінансаванне цалкам падасць Іран у памен на права на працягу 15 гадоў з моманту завяршэння будавання ГЭС задарма атрымваць усю электраэнергію, выпрацаваную ГЭС. Толькі пасля гэтага Мегрынская ГЭС пяройдзе пад кіраванне Арменіі[3][2].

8 лістапада 2012 года адбылася цырымонія закладкі капсулы ў падмурак будучай ГЭС. На цырымоніі быў прэзідэнт Арменіі Серж Саргсян і міністр энергетыкі Ірана, сустаршыня армяна-іранскай міжурадавай камісіі Маджыд Намджу[4].

У снежні 2015 года Іран прапанаваў скараціць магутнасць ГЭС да 100 МВт[5].

Зноскі

  1. "Прошла церемония закладки фундамента Мегринской ГЭС" [руская]. Новости Армении - NEWS.am. 2012-11-08. Праверана 2014-09-01.
  2. а б "Armenian-Iranian HPPs to be constructed on Araks River" [англійская]. News.am. 2010-09-16. Праверана 2014-09-01.
  3. Дан старт строительству Мегринской ГЭС (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2013. Праверана 1 верасня 2014.
  4. "Итак, дан старт строительству Мегринской ГЭС" [руская]. ARMENPRESS. 2012-11-08. Праверана 2014-09-01.
  5. Плановая мощность Мегринской ГЭС будет снижена до 100 мВт | Новости Армении- АРМЕНПРЕСС Армянское информационное агентство