Серж Саргсян

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Серж Азатавіч Саргсян)
Серж Саргсян
арм.: Սերժ Սարգսյան
Сцяг3-і Прэзідэнт Арменіі
9 красавіка 2008 — 9 красавіка 2018
Кіраўнік урада Тыгран Саргсян
Авік Абраамян
Карэн Карапецян
Папярэднік Роберт Качаран
Пераемнік Армен Саркісян
Сцяг11-ы Прэм'ер-міністр Арменіі
4 красавіка 2007 – 9 красавіка 2008
Часова: 25 сакавіка 2007 – 4 красавіка 2007
Прэзідэнт Роберт Качаран
Папярэднік Андранік Маргарян
Пераемнік Тыгран Саргсян
Сцяг15-ы Прэм'ер-міністр Арменіі
17 – 23 красавіка 2018
Прэзідэнт Армен Саркісян
Папярэднік Карэн Карапецян
Пераемнік Карэн Карапецян

Нараджэнне 30 чэрвеня 1954(1954-06-30)[1][2] (69 гадоў)
Бацька Азат Саргсян[d]
Маці Нора Саргсян[d]
Жонка Рыта Саргсян[d]
Веравызнанне Армянская апостальская царква
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, ваенны
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Сайт serzhsargsyan.com (арм.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Серж Азатавіч Саргсян (арм.: Սերժ Ազատի Սարգսյան, 30 чэрвеня 1954, Сцепанакерт, Нагорна-Карабахская аўтаномная вобласць, Азербайджанская ССР, СССР) — армянскі палітычны, дзяржаўны і ваенны дзеяч. Прэзідэнт Арменіі з 2008 да 2018 гг.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бацька Сержа Саргсяна, Азат Саргсян, нарадзіўся ў сяле Тэг Зангезурскага раёна Арменіі. У 1937 годзе, у сувязі з рэпрэсіямі бацькі, сям’я Саргсянам перасяляецца ў горад Сцепанакерт.

  • 1971—1979 — Ерэванскі дзяржаўны універсітэт. Філолаг.
  • 1972—1974 — служыў ва ўзброеных сілах СССР.
  • 1975—1979 — Ерэванскі электратэхнічны завод — слесар.
  • 1979—1988 — Степанакерцкі гаркам ЛКСМ — загадчык аддзела, другі сакратар, першы сакратар, загадчык аддзела прапаганды і агітацыі степанакерцкага гаркама кампартыі, памочнік першага сакратара абкама НК.
  • 1989—1993 — кіраваў камітэтам сіл самаабароны НКР.
  • 1990—1993 — дэпутат Вярхоўнага савета Армянскай ССР.
  • 1993—1995 — быў міністрам абароны Рэспублікі Арменія.
  • 1995—1996 — начальнік упраўлення дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Арменія, затым міністр нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Арменія.
  • 1996—1999 — міністр унутраных спраў і нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Арменія.
  • 1999—2000 — кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Арменіі.
  • 1999—2007 — сакратар савета нацыянальнай бяспекі пры прэзідэнце Рэспублікі Арменія.
  • 2000—2007 — міністр абароны Рэспублікі Арменія.
  • З лістапада 2007 — абраны старшынёй РПА. З’яўляецца старшынёй савета Ерэванскага дзяржаўнага ўніверсітэта і прэзідэнтам федэрацыі шахмат Рэспублікі Арменія.
  • 2007—2008 — быў прэм’ер-міністрам Рэспублікі Арменія. Член РПА (з 2006).
  • 19 лютага 2008 быў абраны Прэзідэнтам Арменіі.
  • 17 красавіка 2018, нягледзячы на пратэсты апазіцыі, Серж Саргсян на спецыяльным пасяджэнні Нацыянальнага сходу Армені абраны прэм’ер-міністрам краіны.
  • 23 красавіка 2018 — падаў у адстаўку з пасады прэм’ер-міністра Арменіі на фоне масавых антыўрадавых акцый.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Ажаніўся у 1983 годзе. Жонка — Рыта Саргсян, нарадзілася ў Сцепанакерце ў сям’і ваеннага. Па спецыяльнасці — настаўніца музыкі.

Мае дзвюх дачок: Ануш і Сатэнік, і адну унучку — Марыям.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]