Перайсці да зместу

Медыка-псіхалагічны факультэт ГрДМУ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Медыка-псіхалагічны факультэт
ГрДМУ
Заснаваны 1993
Дэкан Таццяна Міхайлаўна Шамава
Адрас 230009, г. Гродна, вул. Горкага, 80

Медыка-псіхалагічны факультэт — адзін з факультэтаў Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

У красавіку 1993 года было прынята рашэнне аб арганізацыі медыка-псіхалагічнага факультэта. У тым жа годзе ажыццявілі першы набор студэнтаў. М. М. Пяткевіч адначасова ўзначальваў педыятрычны, медыка-псіхалагічны факультэты і аддзяленне медыцынскіх сясцёр з вышэйшай адукацыяй. З кастрычніка 1997 года гэту пасаду займаў Г. Р. Мармыш, а з мая 1998 года К. У. Вільчук.

З 1 верасня 1998 года загадам рэктара інстытута арганізаваны самастойны медыка-псіхалагічны факультэт, першым дэканам якога стала Таццяна Міхайлаўна Шамава.

З 2006 года па 2009 год медыка-псіхалагічны факультэт узначальвала Валянціна Аляксееўна Карпюк. З 2009 года па сённяшні дзень на пасадзе дэкана працуе прафесар Таццяна Міхайлаўна Шамава[1].

Медыка-псіхалагічны факультэт сёння аб’ядноўвае сем кафедр: псіхалогіі і педагогікі, неўралогіі і нейрахірургіі, медыцынскай псіхалогіі і псіхатэрапіі, псіхіятрыі і наркалогіі, медыцынскай рэабілітацыі, 2-ю кафедру ўнутраных хвароб, 2-ю кафедру хірургічных хвароб.

Спецыяльнасці

[правіць | правіць зыходнік]

Падрыхтоўка ажыццяўляецца па спецыяльнасцях:

  • урач-псіхіятр-нарколаг
  • урач-псіхатэрапеўт
  • урач-неўролаг

Зноскі