Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі ГрДМУ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі
ГрДМУ
Дэкан Андрэй Раманавіч Плоцкі
Адрас 230009, г. Гродна, вул. Горкага, 80

Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі — адзін з факультэтаў Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Факультэт дзейнічае з 1 студзеня 2017 года. Загад рэктара Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта № 386 «Аб стварэнні факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі» быў падпісаны 30 снежня 2016 года.

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

На факультэце ажыццяўляецца рэалізацыя адукацыйных праграм дадатковай адукацыі дарослых: павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўка кіруючых работнікаў і спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй.

У цяперашні час на факультэце праводзіцца павышэнне кваліфікацыі на 17 кафедрах, арганізавана 23 цыклы. Перападрыхтоўка кіруючых работнікаў і спецыялістаў, якія маюць вышэйшую адукацыю, ажыццяўляецца ў межах спецыяльнасці «Агульная медыцынская практыка», навучанне адбываецца на 15 кафедрах.

На цыклах павышэння кваліфікацыі адбываюцца як традыцыйныя формы заняткаў, так і заняткі з выкарыстаннем сімуляцыйнага абсталявання лабараторыі практычнага навучання[1].

Дэканы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі