Перайсці да зместу

Меер Іцкавіч Кац

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Меер Іцкавіч Кац
Нараджэнне 18 сакавіка 1923(1923-03-18)
Смерць 18 лютага 2003(2003-02-18) (79 гадоў)
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы народаў

Ме́ер І́цкавіч Кац (18 сакавіка 1923, сяло Міхайлаўка Валынскай губерні, цяпер Хорашыўскі раён Жытомірскай вобласці18 лютага 2003, Ізраіль) — савецкі гаспадарчы і дзяржаўны дзеяч. Герой Сацыялістычнай Працы (1966), старшыня калгаса імя Чырвонай Арміі (цяпер СПК «Альгоўскае») Віцебскага раёна Віцебскай вобласці. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР адзінаццатага склікання, дэлегат ΧΧIV з'езда КПБ.

Нарадзіўся ў сяле Міхайлаўка, цяпер Хорашыўскі раён Жытомірскай вобласці. Член КПСС з 1952 года.

Працоўную дзейнасць пачаў у 1938 годзе аўтаслесарам. З 1941 года — шафёр у Омску. З 1947 года на розных пасадах у будаўнічых арганізацыях Віцебска. З 1958 года быў старшынёй аднаго з самых перадавых калгасаў у Савецкім Саюзе. Дэпутат Савета Нацыянальнасцяў Вярхоўнага Савета СССР 11 склікання (19841989) ад Беларускай ССР[1]. Член Рэвізійнай камісіі КПБ у 19821990 гадах.

З 1990 года жыў у Ізраілі.

  • Першыя крокі спецыялізацыі. — Мн., 1963.
  • Растут хлеба высокие. — Мн., 1967.
  • Трудом всего достигнешь. — Мн., 1968.

У 2007 годзе адкрыта мемарыяльная дошка, прысвечаная М. І. Кацу[2]. Таксама ў 2007 годзе прынята рашэнне назваць адну з вуліц галоўнай сядзібы Альгова імем кіраўніка прадпрыемства.

Зноскі