XXIV з’езд КПБ
Выгляд
Дваццаць чацвёрты з'езд Камуністычнай партыі Беларусі. Адбыўся 17 — 19 лютага 1960 г. у Мінску. Прысутнічалі 702 дэлегаты з рашаючым і 90 з дарадчым голасам ад 203 447 членаў і кандыдатаў у члены партыі.
Парадак дня
[правіць | правіць зыходнік]- Справаздача ЦК КПБ (К. Т. Мазураў);
- справаздача Рэвізійнай камісіі КПБ (В. Я. Сядых);
- выбары ЦК КПБ і Рэвізійнай камісіі КПБ.
Праца з'езда
[правіць | правіць зыходнік]3'езд прааналізаваў дзейнасць КПБ па выкананні сямігадовага плана, патрабаваў ад партыйных органаў павысіць узровень кіраўніцтва асноўнымі галінамі народнай гаспадаркі рэспублікі.
Вынікі з'езда
[правіць | правіць зыходнік]Выбраў ЦК КПБ у складзе 115 членаў і 51 кандыдата ў члены, Рэвізійную камісію КПБ з 33 членаў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Коммунистическая партия Белоруссии в резолюциях и решениях съездов и пленумов ЦК / Институт истории партии при ЦК КПБ — филиал Института марксизма-ленинизма при ЦК КПСС. Т. 5: 1956 — 1965. — Мн.: Беларусь, 1986. — 597, [1] с.
- Лебедзеў, А. Дваццаць чацвёрты з'езд КПБ / Анатоль Лебедзеў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 523 с. — С. 219. — ISBN 985-11-0041-2.
- Мазураў, К. Т. Справаздачны даклад Цэнтральнага Камітэта Кампартыі Беларусі XXIV з'езду: 17 лютага 1960 г. / К. Т. Мазураў. — Мн.: Дзяржаўнае выдавецтва БССР, Рэдакцыя масава-палітычнай літаратуры, 1960. — 95, [1] с.