Межава (археалагічны помнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Межава — археалагічны помнік каля вёскі Межава Расонскага раёна Віцебскай вобласці. Уключае пяць гарадзішчаў і курганны могільнік.

Гарадзішчы[правіць | правіць зыходнік]

Гарадзішча-1[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца на паўночна-ўсходняй ускраіне в. Межава. Складаецца з 2 пляцовак. Меншая памерам 70х60 м, вышынёй 30 м. З захаду прымыкае большая пляцоўка, памерам 180х120 м. З заходняга боку вялікай пляцоўкі ёсць вал вышынёй 6 м, даўжынёй 100 м, шырынёй 20 м і роў глыбінёй 2 м. У 1978 годзе даследаваў Г. В. Штыхаў. Культурны пласт 0,6-1 м. На большай пляцоўцы знойдзены ляпны посуд VIIX стст. і ганчарная кераміка XXIV стст. Гарадзішча належала полацкім крывічам. У X—XIII стст. на гэтым месцы размяшчаўся буйны населены пункт Полацкага княства. Датуецца VI—XIV стст.

Гарадзішча-2[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 2 км на паўночны ўсход ад в. Межава. Знаходзіцца каля былой в. Бярозаўка. Вышыня пагорка 9 м. Пляцоўка круглая, дыяметрам 35 м. Абкружана валам вышынёй да 1,5 м і ровам глыбінёй да 1,5 м. Уваход на гарадзішча з поўдня. Культурны пласт 0,5-1 м. У 1977 годзе выявіў М. Г. Савіцкі. Датуецца VI—XIV стст.

Гарадзішча-3[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 1 км на поўнач ад в. Межава. Знаходзіцца ва ўрочышчы Чорная Гара. Пляцоўка амаль круглая, дыяметр — 40 м, вышыня — 16 м. Культурны пласт 0,3-0,4 м. У 1977 годзе выявіў М. С. Савіцкі. Датуецца VI—XIV стст.

Гарадзішча-4[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 2 км ад в. Межава каля былой в. Сопіна, на мысе правага берага ракі Змітраўка. Пляцоўка памерам 80х40 м, вышынёй 20 м. З боку поля ўмацавана 3 валамі вышынёй 2 м і 3 равамі глыбінёй 2 м. У 1977 годзе выявіў і даследаваў М. Г. Савіцкі. Культурны пласт адсутнічае. Ёсць меркаванне, што гэта было гарадзішча-сховішча. Датуецца VI—XIV стст.

Гарадзішча-5[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 3 км на поўдзень ад в. Межава каля былой в. Міхалёншчына. Пляцоўка дыяметрам 35х40 м, вышынёй 15 м, абкружана валам вышынёй 1,5 м і ровам глыбінёй 1 м. У 1977 годзе выявіў М. Г. Савіцкі. Датуецца VI—XIV стст.

Курганны могільнік[правіць | правіць зыходнік]

6 насыпаў вышынёй да 1 м, дыяметрам да 12 м. У 1928 годзе выявіў І. Карандзей. У 1968 годзе даследаваў Г. В. Штыхаў, у 1981 годзе — Т. С. Скрыпчанка. Раскопкі не праводзіліся.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Расонскі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 378—395.
  • Расонскі раён // Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / склад.: В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мінск : БЕЛТА, 2009. — С. 201—203.
  • Штыхаў, Г. В. Зямля нашых продкаў / Г. В. Штыхаў // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Расонскага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.]; мастак А. М. Хількевіч. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. — С. 22-27.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]