Перайсці да зместу

Мелён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Мелён
фр.: Melun
48°32′23″ пн. ш. 2°39′33″ у. д.HGЯO
Краіна
Рэгіён Іль-дэ-Франс
Дэпартамент Сена і Марна
Кіраўнік Луі Фогель[d][1]
Гісторыя і геаграфія
Вышыня цэнтра 54 м, 37 м[3], 102 м[3] і 64 м[4]
Водныя аб’екты Сена[5] і Альмон[d]
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 45 995 чал. (1 студзеня 2023)[6]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 77000[7]
ville-melun.fr (фр.)
Паказаць/схаваць карты
Мелён (Францыя)
Мелён
Мелён

Мелён (фр.: Melun) — галоўны горад французскага дэпартамента Сена і Марна, ля паўночнай ускраіны леса Фантэнбло, за 45 км на паўднёвы ўсход ад Парыжа. Насельніцтва — 37 500 жыхароў (2004).

Падобна сталіцы Францыі, Мелён раскінуўся на абодвух берагах Сены, тады як востраў Сент-Эцьен пасярод ракі адведзены пад старажытнае прыёрства і раманскі сабор Нотр-Дам. Ён быў збудаваны Робертам II у 1016—1031 гадах, грунтоўна абноўлены ў XVI стагоддзі, а цяперашні від набыў падчас аднаўленчых прац XIX стагоддзя. Адтуль паходзіць Меленскі дыптых Жана Фуке.

У Сярэднявечча Мелён, вядомы яшчэ рымлянам як Melodunum, служыў упадабанай рэзідэнцыяй Капетынгаў. Вялікая частка горада была разбурана падчас Другой сусветнай вайны.

У наваколлях горада захаваўся адзін з лепшых узораў французскага барока — палац Ва-ле-Віконт.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Жак Аміё (1513—1593) — французскі пісьменнік, перакладчык і педагог.