Мемарыяльны комплекс «Сардарапат»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Мемарыяльны комплекс «Сардарапа́т» (арм.: Սարդարապատի հուշահամալիր) — скульптурны і архітэктурны комплекс, збудаваны на месцы Сардарапацкай бітвы, які ўшаноўвае перамогу над рэгулярнай турэцкай арміяй армянскімі ўзброенымі фармаваннямі і народным апалчэннем у 1918 годзе.

Размешчаны ў Арменіі, ля сяла Аракс, у 10 км ад горада Армавір. У 1918 годзе Армавір насіў імя Сардарапат, ад якога і атрымала свая назва бітва і, адпаведна, мемарыял. Урачыстае адкрыццё комплексу адбылося ў маі 1968 года і было прымеркавана да святкавання 50-гадовага юбілею перамогі армянскага народа ў Сардарапацкай бітве.

Мемарыял быў створаны аўтарскім калектывам дзеячаў культуры і мастацтва Арменіі: архітэктарам Рафаелам Ісраэлянам і скульптарамі Аршамам Шагінянам, Самвелам Манасянам і Ара Аруцюнянам.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  1. Мовсес Хоренаци. История Армении. — Ереван: Айастан, 1990. — Т. Электронная версия. — 28—34 с. — ISBN 5-540-01084-1.
  2. Walker Christopher J. Armenia. The Survival of a Nation. — New York: St. Martin's Press, 1990. — P. 254–255. — ISBN 9780312042301.
  3. С. С. Мнацаканян. Композиция двухъярусных мартириумов в армянском раннесредневековом зодчестве. — № 4: Պատմա-բանասիրական հանդես, 1976. — С. 213—230.
  4. Peter Balakian. The Burning Tigris: The Armenian Genocide and America's Response. — New York: HarperCollins, 2003. — P. 321. — 528 p. — ISBN 0-0605-5870-9.
  5. Похлебкин В. В. Словарь международной символики и эмблематики.. — Москва: Междунар. отношения, 3-е изд., 2001. — 560 с. — ISBN 5-7133-0869-3.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Відэафайлы
  1. Видеокомпозиция «Сардарапат». Standard-YouTube-Lizenz. Праверана 7 ліпеня 2015.
  2. Сардарапатская победа — Тайная папка(недаступная спасылка). Еркир Медия. Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2015. Праверана 2 ліпеня 2015.
  3. Памятник победы — Сардарапат(недаступная спасылка). Еркир Медия. Архівавана з першакрыніцы 10 ліпеня 2015. Праверана 2 ліпеня 2015.