Ара Арменавіч Аруцюнян

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ара Арменавіч Аруцюнян
Дата нараджэння 28 сакавіка 1928(1928-03-28)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 лютага 1999(1999-02-28)[2] (70 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Навуковае званне
Партыя
Член у
Уплыў на Heriqnaz Galstyan[d] і Q20513987?
Узнагароды
ордэн Дружбы народаў Ордэн «Знак Пашаны» медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Народны мастак Армянскай ССР Заслужаны дзеяч мастацтваў Армянскай ССР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ара Арменавіч Аруцюнян (арм.: Արա Արմենի Հարությունյան; 28 сакавіка 1928 — 28 лютага 1999) — армянскі скульптар-манументаліст, графік, народны мастак Арменіі, член-карэспандэнт Акадэміі мастацтваў СССР і РФ, прафесар.

Дзяцінства[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 28 сакавіка 1928 года ў сям’і музыканта, кантрабасіста, артыста хору Дзяржаўнага опернага тэатра. У дзяцінстве цікавіўся мастацтвам, асабліва, творчасцю Урубеля. Захапленне скульптурай пачалося з таго, як аднойчы, быўшы ў адным з сёл, са знойдзенага кавалка туфа з дапамогай падручных прылад ён вычасаў жаночую галаву.

Пасля сёмага класа Аруцюнян паступіў у мастацкае вучылішча на аддзяленне малявання, з якога на трэцім курсе перавёўся на скульптурны. У 1948 годзе дзве студэнцкія працы Аруцюняна былі выстаўлены на выставе ў фае тэатра імя Спендыярава.

Пачатак прафесійнай творчасці[правіць | правіць зыходнік]

Пасля сканчэння вучылішча Аруцюнян паступіў у Ерэванскі мастацка-тэатральны інстытут, які скончыў з адзнакай у 1954 годзе. Дыпломнай працай стаў бронзавы помнік Камітасу, усталяваны пасля на магіле кампазітара.

Раннія працы — помнік Бялінскаму (1959), партрэты старога і дзяўчыны (1957).

Стварыў надмагіллі мастаку Е. Тацевасяну (1961) і лекару С. Сагаманяну (1962).

Зноскі