Армавір (Арменія)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Горад
Армавір
арм.: Արմավիր
Armavir central square.jpg
Краіна
Марз
Каардынаты
Мэр
Рубен Хлхатян
Заснаваны
Ранейшыя назвы
да 1932Сардарапат
да 1992Акцемберан
Горад з
Плошча
  • 8,51 км²
Вышыня цэнтра
870 ± 1 м
Насельніцтва
33 800[1] чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
374 (237)
Паштовыя індэксы
0901–0918
Афіцыйны сайт
Армавір на карце Арменіі
Армавір (Арменія) (Арменія)
Армавір (Арменія)

Армаві́р (арм.: Արմավիր, да 1932Сардарапа́т, да 1992Акцембера́н) — горад у Арменіі, адміністрацыйны цэнтр Армавірскай вобласці. Размешчаны ў Арарацкай даліне, у паўднёвай падэшвы гары Арагац.

Недалёка ад сучаснага горада знаходзяцца руіны старажытнага Армавіра — першай сталіцы Армянскага царства. У армянскай традыцыі выкладзенай Маўсесам Харэнаці, горад быў заснаваны Арамаісам, унукам Хайка, легендарнага прабацькі армянскага народа. Старажытны Армавір да пачатку II стагоддзя да н. э. быў сталіцай Арменіі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Старажытная гісторыя мясцовасці звязана з былой сталіцай Айрарацкага царства — старажытным Армавірам. У антычныя часы Армавір знаходзіўся пад уладай Селеўкідаў (у 200—190 гг. да н. э.), затым Вялікай Арменіі (190 да н. э. — 428 н. э.), часам падвяргаючыся акупацыі рымлянамі і парфянамі, а пасля падзення Вялікай Арменіі ў 428 годзе ўвайшоў у склад дзяржавы Сасанідаў. У 645 годзе Армавір быў заваяваны арабамі.

Сучаснае паселішча ўзнікла як сельскі населены пункт Сардарабад (у армянскай транскрыпцыі — Сардарапат); ў яго назве персідскі тытул і асабістае імя Сардар («пераможца, галоўнакамандуючы») і абад — іран. «горад».

21—29 мая 1918 года, у Першую сусветную вайну, каля Сардарапата адбылася вялікая бітва паміж войскамі Асманскай імперыі і Армянскага нацыянальнага савета, якая завяршылася перамогай армянскага боку. Перамога ў бітве была лёсавызначальнай для армян, бо спыніла рух турэцкіх войскаў на Ерэван і дазволіла 28 мая 1918 года абвясціць незалежнасць Арменіі.

У 1932 годзе пасёлак быў перайменаваны ў Акцемберан, у гонар Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года ў Расіі. У 1947 годзе ён атрымаў статус горада[2]. Пасля распаду СССР горад быў перайменаваны ў гонар старажытнага Армавіра, які знаходзіўся непадалёк.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Насельніцтва Арменіі - Армстат
  2. Поспелов Е. М. Географические названия мира: Топонимический словарь: Свыше 5 000 единиц / Отв. ред. Р. А. Агеева. — М.: «Русские словари», 1998. — С. 160. — 372 с. — ISBN 5-89216-029-7.