Мемарыяльны комплекс воінам-артылерыстам (Крынкі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мемарыяльны комплекс
Мемарыяльны комплекс воінам-артылерыстам
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Крынкі

Мемарыяльны комплекс воінам-артылерыстам — вайсковае пахаванне каля аграгарадка Крынкі, Віцебская вобласць, Беларусь. Знаходзіцца за 1,4 км на паўднёвы ўсход ад аграгарадка.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

У 1943 — чэрвені 1944 гадоў на тэрыторыі Лёзненшчыны воіны 99-й цяжкай гаўбічнай артылерыйскай брыгады вялі баі супраць нямецкіх войск.

На месцы, дзе ў 1944 годзе быў камандны пункт брыгады, у 1977 годзе быў узведзены мемарыяльны комплекс воінам-артылерыстам — 15-мятровая бетонная сцяна, на якой 12 дошак з імёнамі загінуўшых аднапалчан, абеліск і зямлянка каманднага пункта.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Удальцоў, В. М. Мемарыяльны комплекс воінам артылерыстам / В. М. Удальцоў // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 296.
  • Пинчук, О. Чтобы помнили… / О. Пинчук // Сцяг Перамогі. — 2005. (руск.)