Лёзненскі раён

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Лёзненскі раён
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Віцебская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Лёзна
Дата ўтварэння 17 ліпеня 1924
Кіраўнік Сяргей Рычардавіч Зямчонак[1]
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 65,62 %, руская 33,18 %
Размаўляюць дома: беларуская 29,5 %, руская 69,81 %[2]
Насельніцтва (2009)
17 659 чал.[2] (18-е месца)
Шчыльнасць 12,45 чал./км² (14-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 86,66 %,
рускія — 10,74 %,
украінцы — 1,22 %,
іншыя — 1,38 %[2]
Плошча 1 417,63[3] км²
(18-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
171 м[4]
Лёзненскі раён на карце
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Лёзненскі раён на Вікісховішчы

Лёзненскі раён — раён у складзе Віцебскай вобласці. Размешчаны на ўсходзе Віцебскай вобласці, ля дзяржаўнай мяжы з Расіяй. Раён мяжуе: з поўначы і захаду з Віцебскім раёнам; на паўднёвым усходзе з Сенненскім раёнам; на поўдні з Аршанскім і Дубровенскім; на ўсходзе з Руднянскім раёнам Смаленскай вобласці.

Па тэрыторыі раёна праходзіць чыгунка па лініі Віцебск—Смаленск. Аўтадарогамі звязаны з Віцебскам, Смаленскам, Оршай, Янавічамі, Арэхаўскам. Цэнтр раёна — гарадскі пасёлак Лёзна — размешчаны на левым беразе ракі Мошна і за 40 км ад Віцебска, за 270 км ад Мінска і за 12 км ад мяжы з Руднянскім раёнам. Падзяляецца на 6 сельскіх саветаў: Бабінавіцкі, Веляшковіцкі, Дабрамыслянскі, Крынкаўскі, Яськаўшчынскі, Лёзненскі.

Лёзненскі раён утвораны 17 ліпеня 1924 года і ўключаны ў Віцебскую акругу. З 1938 г. у складзе Віцебскай вобласці.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паверхня раёна ўзгорыста-раўнінная. Паўночная частка раёна знаходзіцца ў межах Віцебскага ўзвышша, паўднёвая — у межах Лучоскай нізіны. Найвышэйшы пункт — Гаршэва гара на Віцебскім узвышшы (296 м); найбольш нізкая адзнака — урэз Лучосы на паўднёвым захадзе (142 м).

У тэктанічных адносінах раён прымеркаваны да Аршанскай упадзіны. Сучасная паверхня складзена з канцова-марэнных і флювіягляцыянальных утварэнняў паазерскага ледавіка, на поўдні па даліне Лучосы вылучаюцца азёрна-ледавіковыя адклады старажытнага прыледавіковага вадаёма; ніжэй — утварэнні сожскага, дняпроўскага, у асобных выпадках, бярэзінскага зледзяненняў. Агульная магутнасць антрапагенных адкладаў 30—60 м, на поўначы да 140 м; пад імі залягаюць дэвонскія (да 480 м) пароды.

З карысных выкапняў у Лёзненскім раёне ёсць пясок, пясчана-жвіровая сумесь, жвір, гліна, даламіт, торф, сапрапель.

Вядомы 95 радовішчаў торфу з агульнымі запасамі 8,7 млн т., Касцяёўскае радовішча даламіту, 8 радовішчаў пясчана-жвіровага матэрыялу і пяскоў з запасамі 34,4 млн м³ (найбольшыя Веляшковіцкае, Рубяжніцкае, Борскае, Замашанскае, Заподжанскае), 5 радовішчаў глін і суглінкаў (найбольшыя Запожанскае, Унскае, Бабінавіцкае, Веляшковіцкае).

Водныя рэсурсы:

Першародную непаўторную прыгажосць расліннага свету, прадстаўленага лекавымі, ягаднымі, меданоснымі, тэхнічнымі, дэкаратыўнымі раслінамі, захоўваюць Рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Бабінавіцкі» (у склад запаведніка ўваходзіць батанічны заказнік мясцовага значэння «Мядзведжая цыбуля»), батанічны заказнік «Бор».

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

На 2015 год у 165 населеных пунктах, размешчаных на тэрыторыі Лёзненскага раёна, пражываюць каля 15.924 тысяч чалавек, у тым ліку 6.675 чалавек — у г.п. Лёзна і 9.249 чалавек — у сельскай мясцовасці.

Асноўнае насельніцтва — беларусы (86,7 %), жывуць таксама рускія (10,7 %), украінцы (1,2 %), іншыя нацыянальнасці (1,4 %).

На долю працаздольнага насельніцтва прыпадае 55,6 % ад агульнай колькасці жыхароў раёна, пенсіянераў — 29,3 %, маладзейшых за 16 гадоў — 15,1 %.

Буйныя населеныя пункты раёна: Бабінавічы, Веляшковічы, Высачаны, Горбава, Дабрамыслі, Кавалі, Крынкі, Перамонт, Стасева, Яськаўшчына і інш.

Сацыяльная сфера[правіць | правіць зыходнік]

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

У сістэме адукацыі раёна функцыянуюць 23 установы. Сярод іх установы дашкольнай адукацыі — 11; вучэбна-педагагічны комплекс «яслі-сад-пачатковая школа» — 1; вучэбна-педагагічны комплекс «яслі-сад-сярэдняя школа» — 1; вучэбна-педагагічныя комплексы «яслі-сад-базавая школа» — 3; установы сярэдняй адукацыі — 3; установы пазашкольнай і дадатковай адукацыі, установа спецыяльнай адукацыі[5].

Ахова здароўя[правіць | правіць зыходнік]

Медыцынскае абслугоўванне насельніцтва ў раёне ажыццяўляе ўстанова аховы здароўя «Лёзненская раённая цэнтральная бальніца»[6].

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

  • Дабрамыслінская ГЭС
  • Лёзненскае ПМС
  • Лёзненскі льнозавод, ААТ
  • Лёзненскі лясгас, ДЛГУ
  • Лёзненскі філіял ААТ «Малако»

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]

Старшыні Лёзненскага райвыканкама[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лёзненскі раён // Рэспубліка Беларусь : вобласці і раёны : энцыклапедычны даведнік / аўт. — склад. Л. В. Календа. — Мн., 2004. — С. 137—138.
  • Лёзненскі раён // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал. М. В. Біч [і інш.]. — Мн., 1993. — Т. 1. — С. 359.
  • Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Лёзненскага раёна / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. — Мн., 1992. — 591 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]