Перайсці да зместу

Мемфіс Дэпай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Мемфіс Дэпай
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 13 лютага 1994(1994-02-13)[1] (30 гадоў)
Грамадзянства
Рост 178 см[3]
Вага 78 кг[3]
Пазіцыя флангавы паўабаронца, нападаючы
Клубная кар’ера[* 1]
2024—0000 Карынтыянс
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мемфіс Дэпай (нідэрл.: Memphis Depay; нар. 13 лютага 1994 года, Мордрэхт) — нідэрландскі футбаліст, нападаючы іспанскага клуба «Атлетыка Мадрыд», зборнай Нідэрландаў.

Бронзавы прызёр чэмпіянату свету 2014 года. У 2015 годзе быў прызнаны найлепшым маладым гульцом свету па версіі часопіса France Football. Адрозніваецца высокай хуткасцю, дрыблінгам, магутным ударам і тэхнікай апрацоўкі мяча.

Спартыўная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў сваю прафесійную кар’еру ў ПСВ, дзе пад уплывам Філіпа Коку, які ў той момант займаў пасаду галоўнага трэнера нідэрландскага клуба, змог стаць гульцом асноўнага складу, забіўшы 50 мячоў у 124 гульнях ва ўсіх спаборніцтвах. У сезоне 2014/15 стаў лепшым бамбардзірам першынства Нідэрландаў, маючы ў сваім актыве 22 галы ў 30 гульнях, што дапамагло ПСВ выйграць тытул чэмпіёна лігі ўпершыню з 2008 года. Сам Дэпай па выніках гэтага сезона быў прызнаны талентам года ў Нідэрландах. У маі 2015 года перайшоў у «Манчэстэр Юнайтэд». У сезоне 2015/16 заняў трэцяе месца па продажах футболак са сваім імем ва ўсім свеце, наперадзе былі толькі Ліянель Месі і Крыштыяну Раналду.

На міжнароднай арэне Мемфіс прадстаўляе Нідэрланды з 15 гадоў. У 2011 годзе, знаходзячыся ў складзе зборнай Нідэрландаў да 17 гадоў, выйграў чэмпіянат Еўропы. У складзе галоўнай каманды дэбютаваў у 2013 годзе, а ў наступным годзе заняў трэцяе месца на чэмпіянаце свету ў Бразіліі. Займае другое месца па галах у гісторыі нацыянальнай зборнай Нідэрландаў, саступаючы толькі Робіну ван Персі.

Зноскі