Мемфіс (Тэнесі)
| Горад | |||
| Мемфіс | |||
|---|---|---|---|
| англ.: Memphis | |||
|
|||
| 35°07′03″ пн. ш. 89°58′16″ з. д.HGЯO | |||
| Краіна |
|
||
| Штат | Тэнесі | ||
| Акруга | Шэлбі | ||
| Кіраўнік | Paul Young[d][1] | ||
| Гісторыя і геаграфія | |||
| Заснаваны | 1819 | ||
| Плошча | 763,4 км² | ||
| Вышыня цэнтра | 103 м | ||
| Водныя аб’екты | Місісіпі | ||
| Часавы пояс | CDT[d] | ||
| Насельніцтва | |||
| Насельніцтва |
|
||
| Шчыльнасць | 898,6 чал./км² | ||
| Агламерацыя | 1 280 533 | ||
| Нацыянальны склад |
белыя — 30,2%, лацінаамерыканцы — 2,6%, афраамерыканцы — 63,1%, азіяты — 1,7%, карэнныя амерыканцы — 0,6%, гавайцы — 0,1%, змяшаныя росы — 2,9% |
||
| Канфесійны склад | баптысты, метадысты, іўдаісты | ||
| Этнахаронім | Мемфіец | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | 901 | ||
| Паштовы індэкс | 37501, 37544, 38101, 38103, 38104, 38105, 38106, 38107, 38108, 38109, 38111, 38112, 38113, 38114, 38115, 38116, 38117, 38118, 38119, 38120, 38122, 38124, 38125, 38126, 38127, 38128, 38130, 38131, 38132, 38133, 38134, 38135, 38136, 38137, 38141, 38145, 38148, 38150, 38151, 38152, 38157, 38159, 38161, 38163, 38166, 38167, 38168, 38173, 38174, 38175, 38177, 38181, 38182, 38184, 38186, 38187, 38188, 38190, 38193, 38194 і 38197 | ||
| memphistn.gov (англ.) | |||
| Паказаць/схаваць карты | |||
Мемфіс (англ.: Memphis) — горад у ЗША, адзін з найбуйнейшых эканамічных цэнтраў поўдня краіны. Размешчаны на паўднёвым захадзе штата Тэнесі ў акрузе Шэлбі на левым беразе ракі Місісіпі, пры ўпадзенні ў яе ракі Уолф. Па стане на 2006 год насельніцтва горада складала 670 902 чалавекі, што робіць Мемфіс самым буйным горадам штата, другім у паўднёва-ўсходнім рэгіёне, дзе саступае толькі Джэксанвілу, і 19-м у ЗША[3].
Агламерацыя Мемфіса ўключае ў сябе акрамя тых акруг, што знаходзяцца ў штаце Тэнесі, таксама і тыя, што знаходзяцца ў штатах Місісіпі і Арканзас, мае насельніцтва ў 1 280 533 чалавекі. Гэта робіць агламерацыю Мемфіса другой па велічыні ў штаце Тэнесі. Больш за яе толькі агламерацыя горада Нэшвіла.
Мемфіс самы «малады» з чатырох найбуйнейшых гарадоў штата (Ноксвіл, Чатануга і Нэшвіл). Жыхары Мемфіса называюцца мемфійцамі, а рэгіён, у якім знаходзіцца Мемфіс, — Цэнтральным Поўднем.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Да прыбыцця еўрапейцаў на тэрыторыі, дзе зараз размешчаны Мемфіс, пражывала індзейскае племя чыкаса. Іспанскі даследчык Эрнанда дэ Сота і два французскія даследчыкі Рэнэ Рабер Кавалье і Сью дэ ла Сае былі першымі, хто даследаваў тэрыторыю Мемфіса[4].
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Мемфіс размешчаны на паўднёвым захадзе Тэнесі. Паводле дадзеных Бюро перапісу насельніцтва ЗША, горад мае агульную плошчу 763,4 км², з якіх 723,4 км² ёсць зямля і 40,0 км² або 5,24 %, вада.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Герман Кейн — амерыканскі палітык
- Арэта Франклін — амерыканская спявачка
- Гаральд Мэйберн (нар. 1936) — амерыканскі джазавы піяніст, кампазітар і выкладчык
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://www.memphistn.gov/mayor/ Праверана 18 сакавіка 2024.
- ↑ Decennial Census — Бюро перапісу насельніцтва ЗША. Праверана 1 студзеня 2022.
- ↑ US Census Bureau.
- ↑ Tennessee Encyclopedia of History and Culture - Fort Prudhomme and La Salle. Tennesseeencyclopedia.net.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мемфіс (Тэнесі)- Афіцыйны сайт горада
- Гісторыя Мемфіса