Перайсці да зместу

Меншыкава вежа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Царква Архангела Гаўрыіла
(Меншыкава вежа)
Меншыкава вежа ў 2008 годзе
Меншыкава вежа ў 2008 годзе
55°45′47″ пн. ш. 37°38′20″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Горад Масква
Канфесія Праваслаўе
Епархія Маскоўскі патрыярхат
Архітэктурны стыль Пятроўскае барока
Заснавальнік Аляксандр Меншыкаў
Першае згадванне 1551
Дата заснавання 1704
Будаўніцтва 17041707 гады
Статус Герб Расіі Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 7710021000№ 7710021000
Сайт arhgavr-bogoyav.moseparh.ru
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Меншыкава вежа, Царква Архангела Гаўрыіла на Чыстых прудах у Маскве — праваслаўны храм у гонар Архангела Гаўрыіла; помнік барока ў Басманным раёне (Архангельскі завулак, 15а).

Царква была першапачаткова пабудавана ў 1707 годзе па замове Аляксандра Меншыкава. Аўтарамі праекта ў сучасных выданнях называюць Івана Заруднага[1], мяркуюць удзел Даменіка Трэзіні, групы італьянскіх і швейцарскіх майстроў з кантонаў Тычына і Фрыбур і расійскіх каменячосаў з Кастрамы і Яраслаўля.

Меншыкава вежа ў 1882 годзе. Пазней царкву акружылі будынкамі з усіх бакоў

Самы ранні з захаваных будынкаў пятроўскага барока ў Маскве, Меншыкава вежа была істотна зменена ў 1770-х. Царква функцыянавала толькі ўлетку, узімку службы праводзіліся непадалёк, у царкве Феадора Стратылата, пабудаванай у 1782—1806 гг. Царква Святога Феадора Стратылата таксама мела званы, а Меншыкава вежа, нягледзячы на сваю вышыню, званоў не мела.

Абодва храмы з 17 ліпеня 1948 года належаць Антыяхійскаму падворку[2].

  1. Згура В.В. Старые Русские Архитекторы / П.П. Муратов. — Государственное издательство, 1923. — С. 6-7. — 64 с. — (Искусство).
  2. Исторический обзор Православие.Ру
  • Памятники архитектуры Москвы. Белый город. — Москва: Искусство, 1989. — С. 245—251.