Мечыслаў Іосіфавіч Дмухоўскі
Мечыслаў Іосіфавіч Дмухоўскі | |
---|---|
Род дзейнасці | журналіст |
Дата нараджэння | 16 лютага 1960 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 красавіка 2015 (55 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
Мечыслаў Іосіфавіч Дмухоўскі (16 лютага 1960, в. Песевічы Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці — 19 красавіка 2015, Масква) — расійскі журналіст беларускага паходжання, адзін з заснавальнікаў Выдавецкага дома «Субяседнік».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Рашэнне стаць журналістам прыняў у 12 гадоў. Працаваў карэспандэнтам у мясцовай прэсе, пасля заканчэння факультэта журналістыкі МДУ імя М. В. Ламаносава з 1982 года быў журналістам газет «Чырвоны сцяг», «Маскоўскі камсамолец», затым працаваў у ЦК УЛКСМ.
У 1990 годзе Мечыслаў Дмухоўскі пачаў працаваць у газеце «Субяседнік», публікаваўся пад сваім сапраўдным прозвішчам і пад псеўданімам Эдуард Рассохін.
За 25 гадоў ён прайшоў шлях ад карэспандэнта да першага намесніка галоўнага рэдактара штотыднёвай газеты «Субяседнік». Пад кіраўніцтвам Мечыслава развівалася, абнаўлялася і прыносіла даход самая тыражная група выданняў — забаўляльныя і красвордныя праекты. Мечыслаў займаўся дзіцячымі выданнямі, курыраваў спэцвыпускі. Дзякуючы яго ініцыятыве быў адкрыты сайт Sobesednik.ru і рэалізаваны шматлікія online-праекты Выдавецкага дома «Субяседнік».
Мечыслаў Дмухоўскі памёр 19 красавіка 2015 года пасля цяжкай хваробы.
У 2016 годзе выйшла з друку кніга Выдавецкага дома «Субяседнік» «Мечислав» — даніна памяці, любові і павагі выдатнаму чалавеку і прафесіяналу сваёй справы. Кніга складаецца з інтэрв’ю розных гадоў, успамінаў сяброў, родных і блізкіх людзей, архіўных нататкаў, урыўкаў з дзённікаў Мечыслава Дмухоўскага, унікальных фотаздымкаў[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- У 1997 годзе указам Прэзідэнта РФ быў ўзнагароджаны медалём «У памяць 850-годдзя Масквы».
- У 2004 годзе за ўклад у развіццё СМІ яму было прысвоена званне «Ганаровы работнік друку».
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мечислав: интервью разных лет, воспоминания, дневники. — Москва: Собеседник, 2016. — 183 с.: [ил.]