Мокры Індол

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мокры Індол
Характарыстыка
Даўжыня
  • 49 км
Басейн 324 км²
Вадацёк
Выток Крымскія горы
 • Каардынаты 44°57′02″ пн. ш. 34°52′04″ у. д.HGЯO
Вусце Bulhanak-Skhidnyy[d]
 • Каардынаты 45°20′55″ пн. ш. 34°59′42″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Bulhanak-Skhidnyy[d] → Сіваш

Краіна
Код у ДВР 21020000312106300002170
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мокры Індол, Індол (укр.: Мокрий Індол, Індол) — рака ў Крыме[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня каля 50 км, плошча басейна 324 км². Бярэ пачатак з крыніц на ўсходніх схілах Галоўнага хрыбта Крымскіх гор, упадае ў заліў Сіваш Азоўскага мора. Даліна ракі скрынкападобная. Рэчышча звілістае, у вярхоўі камяністае; у ніжнім цячэнні Індол — раўнінная рака, цячэ па Індольскай нізіне. Пойма шырынёй да 500 м. Шырыня рэчышча да 10 м. Ухіл ракі 16 м/км.

Жыўленне мяшанае. Характэрны зімова-веснавыя паводкі з падняццем узроўню вады да 3 м і нізкая межань улетку; часта Індол перасыхае і не даходзіць да Сіваша. Максімальны расход вады 16,5 м³/с. Лядовыя з'явы назіраюцца ў выглядзе заберагаў, ледастаў няўстойлівы.

Для патрэб арашэння створана Льгоўскае вадасховішча.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Гэты аб’ект размешчаны на тэрыторыі паўвострава Крым і кантралюецца Расіяй. Міжнародная супольнасць не прызнае ўключэнне Крыма ў склад Расіі і лічыць яго анексіяй часткі тэрыторыі Украіны (гл. Рэзалюцыю 68/262 Генеральнай Асамблеі ААН).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Оліферов А. М. Індол // Географічна енциклопедія України : [у 3 т.] / редкол.: О. М. Маринич (відповід. ред.) та ін. — К. : «Українська Радянська Енциклопедія» імені М. П. Бажана, 1990. — Т. 2: З — О. — 480 с. — ISBN 5-88500-012-3 (укр.)