Молот (газета)
Выгляд
«Молот» | |
---|---|
Тып | газета |
Заснавана | 1917 |
Галоўны офіс | |
Узнагароды | |
Вэб-сайт | molotro.ru |
«Молот» — газета, орган Магілёўскага Савета сялянскіх, рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Выдавалася з канца мая 1917 да пачатку студзеня 1918 гг. у Магілёве на рускай мове. Мела эсэра-меншавіцкі кірунак, таму што большасць дэпутацкіх месцаў у Савеце належала прадстаўнікам гэтых партый. Публікавала матэрыялы з пасяджэнняў Савета, афіцыйныя дакументы, хроніку мясцовага жыцця. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі трапіла пад уплыў бальшавікоў і левых эсэраў. З 10 студзеня 1918 г. выдавалася пад назвай «Известия Могилевского Совета рабочих и солдатских депутатов».
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вараб’ёў, А. «Молот» / Аляксандр Вараб’ёў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 5. – С. 221.