Мора Роса

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Мора Роса

Мора Роса — ускраіннае мора ціхаакіянскага сектара Паўднёвага акіяна, ля берагоў Зямель Вікторыі і Мэры Бэрд (Заходняя Антарктыда), паміж мысамі Адэр і Колбек (170° у. д. — 158° з. д.). Плошча 439 тыс. км², глыбіні да 2972 м. Берагі гарыстыя, моцна парэзаныя. Паўднёвая частка мора пакрыта найбуйнейшым шэльфавым ледавіком Роса, разам з ім плошча мора дасягае 960 тыс. км ². Адкрытая частка мора амаль цэлы год занятая неабсяжнымі льдамі, якія ўскрываюцца толькі ў канцы лета. Шмат айсбергаў, сустракаюцца гіганцкія — перыметрам ў дзесяткі і сотні кіламетраў. Улетку утвараецца шырокая паласа чыстай вады, якая дазваляе суднам падысці да бар'ера шэльфавага ледавіка. Сярэднегадавая тэмпература вады на паверхні ніжэй −1 °C, улетку часам павышаецца да 2 °C. Салёнасць 33,7-34,4 ‰. Плыні ўтвараюць кругазварот па гадзіннікавай стрэлцы. Прылівы паўсутачныя, да 1 м. У моры жывуць цюлень Роса, цюлень Уэдэла, цюлень-крабаед, кіты.

Адкрыта ў 1841 годзе англійскім палярным даследчыкам Дж. К. Росам і названае ў яго гонар. У 1956 годзе на паўвостраве Роса створана асноўная база антарктычных экспедыцый ЗША Мак-Мерда, у 1957 тут жа была створана новазеландская база Скот, на мысе Халет — навуковая станцыя Халет (ЗША сумесна з Новай Зеландыяй).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]